Вы тут

Беларусы прынеслі кветкі да пасольства Расіі


Учора ў абед на сіняй ветцы Санкт-Пецярбургскага метрапалітэна адбыўся выбух.


Паводле звестак, якія агучыла міністр аховы здароўя Расіі Вераніка Скварцова, загінулі дзесяць чалавек, 47 атрымалі раненні, з іх 39 былі шпіталізаваны. Прыярытэтнай версіяй таго, што адбылося, лічыцца тэракт. Выбух у пецярбургскім метро адбыўся на перагоне паміж станцыямі «Тэхналагічны інстытут» і «Сянная плошча». Па звестках спецслужбаў, гаворка ідзе пра неўстаноўленае выбуховае прыстасаванне. На працягу гадзіны пасля выбуху гарадскія ўлады закрылі ўсе гарадскія станцыі метрапалітэна. Магутнасць бомбы склала да 500 грамаў у трацілавым эквіваленце. Пазней у Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце паведамілі, што яшчэ адна бомба была знойдзена на «Плошчы Паўстання». Прыладу абясшкодзілі сапёры.

Мэр Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка даў распараджэнне аб абвяшчэнні ў горадзе трохдзённай жалобы.

Выбух стаў нагодай для ўзмацнення мер бяспекі ў Расіі. У прыватнасці, у Маскоўскім метрапалітэне і ў піцерскім аэрапорце «Пулкава».

Як паведаміў «Звяздзе» прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, ахова Мінскага метрапалітэна ўзмоцнена.

Разам не толькі ў радасці

Беларусы не засталіся ўбаку ад гора суседзяў. Ужо ўчора ўвечары кветкі і лампадкі да пасольства Расіі ў Беларусі неслі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і проста нераўнадушныя людзі. «Даведаўшыся пра такія трагічныя падзеі, моладзь Беларусі, безумоўна, выказвае шчырыя словы спачування родным і блізкім людзям загінулых і пацярпелых, нашаму брацкаму народу, усёй расійскай моладзі. Гора чужога не бывае. Мы ўсе павінны быць разам не толькі ў радасці, але і ў бядзе, дапамагаць адзін аднаму», — сказала сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Вікторыя Мянанава.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?