Вы тут

Пытанні развіцця адукацыйнай робататэхнікі абмяркуюць у БДУ


У гэты дзень запланавана сустрэча супрацоўнікаў Цэнтра кампетэнцый па IT БДУ, Нацыянальнай акадэміі Беларусі са студэнтамі факультэтаў радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, фізічнага, механіка-матэматычнага, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.


У прыватнасці, удзельнікамі сустрэчы стануць загадчык кафедры шматпрацэсарных сістэм і сетак ФПМІ БДУ, дырэктар цэнтра кампетэнцый па IT БДУ Сяргей Маркаў, загадчык лабараторыі робататэхнічных сістэм Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Рыгор Пракаповіч, навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі Аляксей Палысаеў, тэхнічны дырэктар цэнтра “Інжэнерыум” Глеб Карней, дацэнт кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ Святлана Сірэнка.

Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю і павышэнне прэстыжу інжынерных прафесій, прыцягненне моладзі да інавацыйнай навукова-тэхнічнай дзейнасці, развіццё ў студэнтаў навыкаў практычнага вырашэння актуальных інжынерна-тэхнічных задач.

Спецыялісты раскажуць удзельнікам сустрэчы пра робататэхніку, якая з'яўляецца перадавым  кірункам у навуцы і тэхніцы, а таксама пра перспектывы яе развіцця ў нашай краіне. Акрамя таго, па выніках сустрэчы сфарміруюць студэнцкую каманду, якую будуць рыхтаваць  для выступлення на міжнародных спаборніцтвах па робататэхніцы, паколькі гэта сфера патрабуе міждысцыплінарных ведаў з вобласці фізікі, матэматыкі, кібернетыкі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і іншых.

Плануецца таксама, што ў бліжэйшы час на базе факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ адкрыюць лабараторыю робататэхнікі (SAP Next-Gen). Яе дзейнасць будзе накіравана на стварэнне робатаў, распрацоўку сістэм кіравання імі, правядзенне розных тэматычных студэнцкіх праектных семінараў, стартапаў і хакатонов, кансультаванне і аказанне шырокага спектру адукацыйных паслуг.

Мерапрыемства пройдзе ў галоўным корпусе БДУ па адрасе праспект Незалежнасці, 4, ауд.521. Пачатак у 14.30.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».