Вы тут

Мінюст праводзіць творчы конкурс


Бронзавая статуэтка, якая ўвасабляе сабой законнасць і літаратурны талент, скіраваны на яе замацаванне, атрымаюць пераможцы конкурсу імя У.Спасовіча, заснаванага Міністэрствам юстыцыі. Падаць заяўку на ўдзел і пазмагацца за галоўную ўзнагароду або дыплом, якім адзначаць аўтараў самых цікавых і выніковых прац у галіне права, можна да 7 красавіка.


Удзельнічаць у крэатыўным спаборніцтве па 11 намінацыях могуць юрысты, журналісты, студэнты, якія навучаюцца праву, або аўтарскія калектывы. Для гэтага трэба даслаць на адрас Мінюста на папяровых ці электронных носьбітах свае матэрыялы, выдадзеныя ў 2016 годзе ў выглядзе кніг, брашур, артыкулаў, тэлевізійных і радыёпраграм, блокаў навін, рэкламных ролікаў.

Конкурс стаў ужо пазнавальнай з’явай ў жыцці міністэрства — сёлета спаборніцтвы пройдуць у 13 раз. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай павышэння прававой культуры грамадзян і папулярызацыі прафесіі юрыста.

Пераможцы ў намінацыях будуць вызначаны конкурснай камісіяй да 12 мая.

Ірына СІДАРОК

sidarok@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».