Вы тут

Дэпутаты не павінны заставацца ў баку ад пытанняў працаўладкавання


Дэпутаты ўсіх узроўняў не павінны заставацца ў баку ад пытанняў працаўладкавання, падкрэсліў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар ЖУК учора на сесіі абласнога Савета ў Гродне.


Як паведамляе БЕЛТА, на сесіі абласнога Савета разглядалася пытанне аб выкананні падпраграмы «Садзейнічанне занятасці насельніцтва» Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016—2020 гады і прынятых дадатковых мерах па працаўладкаванні незанятага насельніцтва.

Па словах Ігара Жука, узровень беспрацоўя ў Гродзенскай вобласці на 1 красавіка бягучага года склаў 1,1% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. «Ствараюцца працоўныя месцы, узровень беспрацоўя і напружанасці на рынку працы невысокі», — адзначыў ён. У 2017 годзе ў рэгіёне плануецца працаўладкаваць не менш за 4,9 тысячы чалавек.

Пры гэтым Ігар Жук падкрэсліў, што дэпутацкі корпус павінен прымаць удзел у рэалізацыі пастаўленых задач у сферы занятасці насельніцтва.

Дэпутаты Гродзенскай вобласці таксама ўнеслі прапановы па Дэкрэце №3. «Мы звярнулі ўвагу на недапрацоўкі, якія павінны быць ліквідаваны, — сказаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў. — Самае галоўнае — улічыць усе нюансы. Мы не павінны пакрыўдзіць тых людзей, якія ўцягнуты ў самазанятасць, уносяць свой пасільны ўклад у развіццё краіны».

Загаловак у газеце: Права на працу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».