Вы тут

Больш гібрыдаў, менш «хіміі»


Беларускія вучоныя распрацавалі цэлую лінейку высокапрадукцыйных збожжавых, кармавых, злакавых і зернебабовых, якія дазваляюць максімальна выкарыстаць патэнцыял глебы і клімату нашай краіны. Так, па словах намесніка генеральнага дырэктара па навуцы НПЦ НАН Беларусі па земляробстве Дзмітрыя ЛУЖЫНСКАГА, сёлета 99 працэнтаў рапсу, пасеянага ў Беларусі, паспяхова перазімавала — у пераважнай большасці якраз беларускія сарты.


— Гэта дазволіла нам упершыню за тры гады спадзявацца, што мы зможам цалкам забяспечыць сябе сыравінай для алейна-тлушчавай прамысловасці, — адзначыў Дзмітрый Лужынскі. — Акрамя рапсу, добрыя вынікі атрымліваем па збожжавых: азімай і яравой пшаніцы, якія патэнцыйна могуць забяспечыць на нашых сярэднеўрадлівых глебах ураджай да 6—7 тон з гектара. Гэта значна скарачае выдаткі нашай краіны на імпарт харчавання. Яшчэ б адзначыў створаныя ў нашым цэнтры зернебабовыя — яны здольны замяніць праславуты соевы шрот, які мы цалкам набываем па-за межамі краіны. Мы рэкамендуем пашырыць іх пасяўныя плошчы ў Беларусі да 350 тысяч гектараў, што дасць эканомію на імпарце ў 50 працэнтаў.

У той жа час, па словах спецыяліста, нашы гібрыды паспяхова канкурыруюць з замежнымі, у прыватнасці заходнееўрапейскімі, сартамі па такой прыкмеце, як устойлівасць да неспрыяльных фактараў зімоўкі. Не апошнюю ролю ў справе маюць і ўгнаенні — па інфармацыі дырэктара Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Віталія ЛАПЫ, у краіне было распрацавана 69 новых формаў комплексных угнаенняў амаль для ўсіх культур, якія вырошчваюцца ў Беларусі. Вытворчасць запушчана на Гомельскім хімічным заводзе. Таксама эксперт адзначыў, што за апошнія восем гадоў у Беларусі фіксуецца станоўчая дынаміка змянення ўрадлівасці глебы. Прычына гэтага — правільнае і абгрунтаванае ўжыванне ўгнаенняў, а таксама іх дазіраванне.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.