Вы тут

Пякельны вяпрук стварыў тлум


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

Тлум — шум, гоман, сумятня.

Парка́н — агароджа з бярвёнаў, штыкецін.

Вяпру́к — самец свінні.

Мітка́ль — простая тонкая баваўняная тканіна. У слова персідскія карані.

Чапурны́ (разм.) — прыбраны, прыхарошаны.

Пяке́льны (разм.) — жорсткі, бесчалавечны.

Хоць шаром пакаці — нічога няма, зусім пуста. Беларускія адпаведнікі: ні хаты ні лапаты, ні вала ні каня. Рускі: ни кола ни двора.

Паказаць пяткі — уцякаць, ратавацца ўцёкамі. Беларусы яшчэ скажуць: навастрыць лыжы, даць драла. Рускія: дать драпака, задать стрекоча.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?