Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вам можа спатрэбіцца дапамога сваякоў, не саромейцеся папрасіць яе. Гэты тыдзень будзе вельмі спрыяльным перыядам для вырашэння набалелых пытанняў і запушчаных праблем. Цяпер не час цалкам аддавацца пачуццям. У іх парыве вы можаце здзейсніць неабдуманыя ўчынкі, паабяцаць што-небудзь. Праявіце разважлівасць, якая дапаможа прыняць важнае рашэнне ў асабістым жыцці. Вашы базавыя каштоўнасці могуць змяніцца, вы станеце мудрэйшыя і ўраўнаважаныя.


ЦЯЛЕЦ. У першай палове тыдня давядзецца спраўляцца з праблемай, якая пад сілу толькі вам, што прыкра, бо будзе цяжка знайсці памочнікаў. У панядзелак і аўторак пажадана займацца звыклымі, ужо адладжанымі справамі. Непрыемнасцяў у чацвер можна чакаць ад выпадковых знаёмых і ад вашай нястрыманасці ў словах. І ўсё гэта можа скончыцца не вельмі натхняльным кантактам з афіцыйнымі асобамі. Будзьце больш асцярожныя з тым, што не павінна трапляцца на вочы навакольным, усё тайнае можа выплыць вонкі з разбуральнымі для вашага асабістага жыцця альбо кар'еры наступствамі. Выхадныя дні схіляюць да хатніх заняткаў, сямейнага адпачынку, сустрэч з сябрамі.

БЛІЗНЯТЫ. Пачынаючы з аўторка, сканцэнтруйцеся на ўласных жаданнях. Зразумелі, чаго хочаце ў гэты момант больш за ўсё? Пачынайце працаваць у адпаведным кірунку. Поспех магчымы ва ўсім, да чаго падыдзеце з азартам і натхненнем. Галоўнае — нічога не баяцца. У сераду не турбуйцеся, калі не ўсё адразу будзе атрымлівацца, гэта толькі часовыя цяжкасці. Не адступайце перад імі, і вашы праблемы вырашацца адна за адной. Дбайная прадуманасць дзеянняў плюс некаторая доля авантурызму могуць прывесці да поспеху і прыбытку.

РАК. Можаце занадта захапіцца ўспамінамі. Не варта паддавацца настальгіі і дазваляць мінуламу станавіцца тормазам руху наперад. Ад далёкіх паездак і камандзіровак у сярэдзіне тыдня лепш адмовіцца, бо яны не апраўдаюць ні вашых, ні чыіх яшчэ чаканняў. Магчымасць прасунуцца па службе можа з'явіцца і без паездак, калі вы пісьменна падбераце ключы да сэрца начальства. Не саромейцеся выкарыстоўваць сваю прывабнасць, яна сыграе не апошнюю ролю ў дасягненні поспеху. У сярэдзіне тыдня верагодная нечаканая праверка, будзьце да яе гатовыя, вас не павінны заспець знянацку.

ЛЕЎ. Захаваецца актыўны настрой. Таму на працягу тыдня вас чакае поспех у справах. Не так даўно вы прынялі важнае рашэнне, і яно ўжо аказвае спрыяльны ўплыў на ваша дзелавое жыццё. Панядзелак парадуе вас удалым сумоўем або пахвалой начальства. У аўторак адмоўцеся ад дробных і неабавязковых спраў. У чацвер няма сэнсу займацца планаваннем, дзейнічайце ў залежнасці ад акалічнасцяў, якія склаліся. У пятніцу і суботу варта ўтаймаваць сваю ўпартасць, каб не правакаваць канфлікты ў сям'і.

ДЗЕВА. Добры час для вырашэння пытанняў, якія выклікалі пэўныя цяжкасці. Спрыяльны час для новых знаёмстваў. Падзеі, якія адбудуцца ў найбліжэйшыя дні на рабоце, адцягнуць вас ад сумных думак і падораць зарад аптымізму. Падумайце пра павышэнне прафесійнага ўзроўню. Можаце апынуцца ў сітуацыі, калі давядзецца вырашыць: задаволіць свае патрэбы ці прыслухацца да таго, што хоча ваша другая палова. У выхадныя прыміце запрашэнне старых сяброў, вы добра праведзяце час.

ШАЛІ. На гэтым тыдні эгацэнтрызм — не ваш стыль. Вы, зразумела, захапляльныя і вартыя ўсялякіх пахвал, але не займайцеся выключна самалюбаваннем. У справах назіраецца застой, і цяпер вы нічога не можаце зрабіць, каб неяк змяніць сітуацыю. Вам застаецца толькі працаваць над сабой і выношваць планы для іх далейшай рэалізацыі. Паглядзіце, раптам каму-небудзь з вашага асяроддзя патрэбны дапамога і падтрымка. Не зацягвайце з вырашэннем праблем у сераду, любая дробязь, адкладзеная на заўтра, абернецца непад'ёмным грузам у будучыні.

СКАРПІЁН. Вы будзеце як ніколі ўпэўненыя ў сваіх сілах і праваце. І жыццё сапраўды ўсё паверне на вашу карысць, нават магчымыя часовыя цяжкасці. Трэба будзе папрацаваць, але гэта прынясе адпаведны вынік. Ваш поспех ужо блізкі, але не забывайцеся і пра тое, што часам куды больш карысна скарыстацца дапамогай з боку. Пачынайце новыя цікавыя справы і творчыя праекты. Перад вамі могуць адкрыцца выдатныя перспектывы ў плане пастаяннай работы і крыніц дадатковага заробку. У выхадныя вас парадуюць дзеці і каханы чалавек.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вам спатрэбіцца ўважлівасць і разважлівасць. У панядзелак упэўненасць у сваіх сілах дазволіць дасягнуць жаданага. Новы кірунак у кар'еры можа аказацца вельмі перспектыўным. Прафесійныя справы могуць пайсці ўгару, начальства відавочна задаволена вамі. У сераду важна кантраляваць свае эмоцыі. У чацвер будзьце сабраныя і акуратныя, паспрабуйце не спазняцца. Прыслухайцеся да праблем і патрэб дзяцей, у вашых сілах ім дапамагчы.

КАЗЯРОГ. Не варта пераацэньваць сілы і магчымасці. Беражыце сваю дзелавую і грамадскую рэпутацыю: перш чым згаджацца з прывабнымі прапановамі, варта ўсё прадумаць і пралічыць. У сераду паспрабуйце не брацца за важныя справы без стараннай падрыхтоўкі. У чацвер будуць своечасовыя дробныя пакупкі. У пятніцу таемныя ворагі і зайздроснікі могуць актывізавацца. У суботу давядзецца шмат часу і сіл выдаткаваць на рашэнне, здавалася б, нязначных пытанняў, звязаных з хатняй гаспадаркай.

ВАДАЛЕЙ. Прыслухайцеся да сябе, і вы знойдзеце правільнае рашэнне пытання, якое датычыцца асабістага жыцця. Аўторак парадуе добрымі навінамі. Калі ў пятніцу паступіць цікавая прапанова, не адмаўляйцеся, бо ад гэтага, магчыма, будзе залежаць ваша кар'ера ў найбліжэйшай будучыні. Гэта спрыяльны момант для любых пачынанняў, асабліва калі яны датычацца працы. Вашы ідэі і погляды на жыццё будуць цікавыя сябрам і калегам. Так што больш расказвайце і размаўляйце шчыра.

РЫБЫ. Вам спатрэбіцца кемлівасць, уменне хутка і лёгка прымаць рашэнні. Новыя ідэі цяпер лепш не развіваць, начальства перагружана зусім іншымі клопатамі і праблемамі. Калі вы самі кіруеце калектывам, не забывайцеся хваліць падначаленых за добрую работу. Гэта добры час для зносін, правядзення перамоў, устанаўлення кантактаў. Дзелавыя сустрэчы прынясуць поспех, бо вы зможаце зрабіць добрае ўражанне на навакольных. На асабістае жыццё, відавочна, не хапае часу.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.