Вы тут

Як выйграць мільён долараў


А трэба ўсяго толькі паказаць сяброўцы, як гэта робіцца. Так, жыхарка амерыканскага горада Фрэдэрыксберг (штат Вірджынія) выйграла мільён долараў, калі паказвала знаёмай, як гуляць у латарэю, паведамляе WTVR.


Пасля работы амерыканка Мэры Томас і яе сяброўка зайшлі ў супермаркет. Жанчына хацела растлумачыць знаёмай, як карыстацца ўсталяваным у краме аўтаматам латарэі штата. Яна купіла білет, адсканіравала яго пры дапамозе машыны і выявіла, што выйграла мільён долараў! Згодна з правіламі латарэі, выйгрыш можна атрымліваць невялікімі порцыямі на працягу трыццаці гадоў альбо ахвяраваць часткай сумы і забраць рэшту адразу. Томас абрала другі варыянт і атрымала 630 915 долараў гатоўкай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».