Вы тут

Брытанка трапіла ў турму з-за запушчанай па крузе песні


Жыхарку брытанскага горада Уіленхал Соню Брайс прысудзілі да турэмнага зняволення за тое, што яна дапякала суседцы запушчанай па крузе песняй брытанскага спевака Эда Шырана, паведамляе выданне Metro.


Як сцвярджае пацярпелая, Брайс уключыла песню Shape of You на поўную гучнасць і слухала яе зноў і зноў на працягу паўгадзіны. Паводле слоў суседкі, яе і раней часта даймаў шум з кватэры, але гэты інцыдэнт стаў апошняй кропляй. Раней суд забараніў Брайс перашкаджаць іншым жыхарам, а ў снежні жанчына на шэсць тыдняў трапіла ў турму за парушэнне прадпісання. Выйшаўшы на волю, яна вярнулася дадому і працягнула шумець. Падчас разбору Брайс адмаўляла вылучаныя супраць яе абвінавачванні. Аднак суддзя не паверыў яе апраўданням і прысудзіў жанчыну да зняволення на восем тыдняў. Цікава, а калі б у нас была магчымасць выкарыстоўваць падобную практыку?

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: За песню — у турму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».