Вы тут

БЧ прапаноўвае пасажырам маршрут да балгарскага ўзбярэжжа Чорнага мора


У новым турыстычным сезоне магістраль пашырыла магчымасці пасажыраў для праезду на курорты Чорнага мора. З 14 чэрвеня БЧ прызначыла поезд №451/452 Мінск — Варна праз Львоў, Івана-Франкоўск і Бухарэст, расказалі ў прэс-цэнтры магістралі.


Састаў міжнародных ліній №451/452 Мінск — Варна будзе адпраўляцца з Мінска 14, 24 чэрвеня, 4, 16, 28 ліпеня, 9, 19 і 27 жніўня ў 16.06, а прыбываць у Варну ў 10.30 16, 26 чэрвеня, 6, 18, 30 ліпеня, 11, 21 і 29 жніўня адпаведна.

З Варны поезд адправіцца 16, 26 чэрвеня, 6, 18, 30 ліпеня, 11, 21 і 29 жніўня ў 19.10, а прыбудзе ў Мінск 18, 28 чэрвеня, 8, 20 ліпеня, 1, 13, 23, 31 жніўня ў 11.06 адпаведна.

Папярэдні продаж праязных дакументаў будзе весціся за 60 сутак да адпраўлення састава.

Акрамя таго, у летні перыяд працягнуць сваё курсіраванне рэгулярныя паязды ў напрамку Адлера, Анапы, Мінеральных Вод, Адэсы і Херсона.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

 

Загаловак у газеце: На курорт летам у вагоне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».