Вы тут

Дэпрэсія выйшла на першае месца ў свеце сярод прычын няяўкі на работу


Тэма сёлетняга Сусветнага дня здароўя — «Дапамога людзям, якія пакутуюць ад дэпрэсіі».


Дэпрэсія выйшла на першае месца ў свеце сярод прычын няяўкі на работу, на другое — сярод захворванняў, якія прыводзяць да страты працаздольнасці. Паводле прагнозаў, да 2020 года дэпрэсія выйдзе на першае месца ў свеце сярод усіх захворванняў!

— Часцей ад дэпрэсіі пакутуюць беспрацоўныя і тыя, хто працуе ў галіне па доглядзе за пажылымі і хворымі, а таксама нянькі, якія даглядаюць малых, далей — работнікі грамадскага харчавання, на трэцім месцы — урачы, а менш за ўсё — вучоныя, архітэктары і інжынеры, — расказвае ўрач-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Ганна ГАЛУБІЧ. — Уплываюць і генетыка, асаблівасці біяхімічных працэсаў, псіхалагічныя асаблівасці, сацыяльнае акружэнне. Паводле адной з тэорый, у чалавека развіваюцца адмоўныя думкі на трох узроўнях: негатыўнае бачанне сябе, навакольнага свету і будучыні.  Калі чалавек не можа папярэдзіць нейкія негатыўныя знешнія падзеі, у яго развіваюцца пасіўнасць, пачуццё адчаю і безнадзейнасці.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Куды падзець негатыў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.