Вы тут

Традыцыйная Велікодная выстава адкрылася ў БДУ


Пачэснае месца на ёй займае галоўны сімвал гэтага свята  — велікодныя яйкі.


Выставачныя экспанаты выкананы ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў. Гэта пісанкі, крапанкі і фарбаванкі, а таксама велікодныя яйкі, выкананыя ў тэхніцы бісерапляцення, дэ купаж, вязанне і аплікацыя. Прадстаўлены таксама арыгінальныя экспазіцыі велікодных яек, упрыгожаных ў тэхніцы фрывалітэ і драўляныя размаляваныя. Аўтарамі гэтых работ з'яўляюцца беларускія, рускія і ўкраінскія майстры.

Добрым звычаем стала штогадовае абнаўленне экспазіцыі. За апошнія гады яна была дапоўненая тэматычнымі паштоўкамі ХХ і ХХI стагоддзяў і хрысціянскай літаратурай. У гэтым годзе ўпершыню прадстаўлены работы сталічнага мастака, фатографа і майстра разьбы па дрэве і косці Казіміра Карпенкі. Майстар падарыў кабінет-музею філалагічнага факультэта арыгінальную аўтарскую калекцыю панагій і пацерак.

Арганізатарам выставы выступіў Саюз жанчын БДУ.

Выстава будзе працаваць да 14 красавіка ў корпусе па вуліцы Карла Маркса, 31 (акрамя выхадных) з 10.30 да 14.00. Уваход свабодны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.