Мадэрнізаваная зала інфармацыйных рэсурсаў па навуцы і мастацтву адкрылася ў Фундаментальнай бібліятэцы БДУ.
Галоўны прынцып — свабодны доступ чытачоў да літаратуры. Студэнты і выкладчыкі змогуць самастойна падысці да кніжных паліц, выбраць патрэбнае выданне, пачытаць яго на месцы або пры неабходнасці ўзяць на абанемент.
Цяпер у адкрытым доступе знаходзіцца больш як 60 тысяч экзэмпляраў навуковай, адукацыйнай і мастацкай літаратуры. Усяго ў Фундаментальнай бібліятэцы ў адкрытым доступе — больш як 200 тысяч кніг, што з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў у Беларусі.
Плошча залы складае 600 квадратных метраў і разлічана на 70 пасадачных месцаў. Палова з іх — камп’ютарызаваныя.
У зале прадугледжана зона для індывідуальнай і групавой падрыхтоўкі, а таксама для актыўнага ўзаемадзеяння выкладчыка і студэнта. Акрамя таго, тут можна будзе скарыстацца рэфератыўнай і паўнатэкставай навуковымі базамі дадзеных, атрымаць кансультацыю спецыяліста па навукаметрычных рэсурсах і пошуку аўтарытэтнай інфармацыі.
У гэтай зале прадугледжана таксама і зручная навігацыя паказальнікаў раздзелаў на беларускай, рускай і англійскай мовах, з мэтай стварэння аптымальных умоў працы ў бібліятэцы для замежных студэнтаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.
Прыгажосць — паняцце суб’ектыўнае, і ў кожнага яно сваё.