Вы тут

Навігатар зніжае актыўнасць мозга


Калі тэлефон падказвае вам, куды ісці, мозг расслабляецца і не задзейнічае тыя зоны, якія актыўна працуюць пры самастойным пошуку шляху. Але ёсць і добрыя навіны.


Навукоўцы з універсітэта Кента ў Вялікабрытаніі высветлілі, што выкарыстанне GPS-навігатара зніжае актыўнасць мозга, «адключаючы» тыя яго функцыі, якія адказваюць за арыентацыю ў прасторы, проста кажучы, людзі адвучаюцца арыентавацца на мясцовасці. Даследаванне апублікавана ў часопісе Nature Communіcatіons. У ходзе эксперыменту 24 добраахвотнікі павінны былі знайсці патрэбны адрас у віртуальнай мадэлі раёна Соха ў Лондане — спачатку без дапамогі камп'ютара, а затым з выкарыстаннем GPS-падказак. Пры гэтым за мозгам кожнага з іх вялі назіранне з дапамогай функцыянальнай МРТ. Вынікі даследавання паказалі, што пры самастойным пошуку ў мозгу ўдзельнікаў актывізаваліся гіпакамп і прыфрантальная кара, якія адказваюць за навігацыю і прыняцце рашэнняў. У другім выпадку гэтыя ўчасткі мозгу не выкарыстоўваліся. Навукоўцы растлумачылі, што ў гэтай з'явы ёсць і станоўчы бок. Вызваляючы сябе ад неабходнасці пракладаць маршрут самастойна, людзі атрымліваюць магчымасць выкарыстоўваць рэсурсы мозга для іншых мэт.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».