Вы тут

Мінпрыроды інфармуе пра забарону на здабычу некаторых дзікіх жывёл


Пра забарону на здабычу, нарыхтоўку і (або) закупку некаторых дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, праінфармавала Мінпрыроды.


Так, у адпаведнасці з падпунктамі 51.1.2. і 51.1.5. пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года №699, забараняецца здабыча, нарыхтоўка і (або) закупка наступных дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства. Лічынак хіранамід (або лічынак камароў-званцоў ці звычайнага матыля) у рыбалоўных угоддзях: Брэсцкай і Гомельскай абласцей — з 20 сакавіка па 18 мая, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей — з 1 красавіка па 30 мая, Віцебскай вобласці — з 10 красавіка па 8 чэрвеня, а таксама ў цёмны час сутак.

Дакумент таксама распаўсюджваецца на даўгапальцага (вузкапальцага) рака: забарона дзейнічае ў рыбалоўных угоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей — з 20 сакавіка па 18 мая; Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей — з 1 красавіка па 30 мая; Віцебскай вобласці — з 10 красавіка па 8 чэрвеня; А таксама — яйцаносных самак і самак з лічынкамі на працягу ўсяго года; з даўжынёй цела менш за 10,5 сантыметра (ад вострага рострума да канца цельсана); з выкарыстаннем больш чым трох ракаловак на чалавека (грамадзянамі ў асабістых мэтах); з пакіданнем ракаловак без нагляду (грамадзянамі ў асабістых мэтах); з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў і (або) плавальных сродкаў, а таксама лоўля рукамі ў цёмны час сутак; з выкарыстаннем іншых прылад здабычы дзікіх жывёл, за выключэннем ракаловак (грамадзянамі ў асабістых мэтах).

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ракаў і матыля не чапаць!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».