Вы тут

Беларуска-польскі конкурс студэнцкіх навуковых работ стартуе ў БДУ


Конкурс складаецца з двух тураў: завочнага і вочнага. Работы першага адборачнага тура прымаюцца да 1 чэрвеня па адрасе: 25.BY-PL@bsu.by. Даследаванне можа быць выканана індывідуальна або аўтарскім калектывам. Пераможцаў першага тура вызначаць да 15 ліпеня. Усе яны будуць дапушчаныя да вочнага выпрабавання. Яно пройдзе з 29 верасня 1 кастрычніка ў Мінску. Гэты этап будзе арганізаваны ў фармаце публічнай абароны. Канкурсантам трэба будзе прадставіць свае тэарэтычныя пошукі навуковай грамадскасці.


Фота: kv.by

Арганізатарамі конкурсу выступілі БДУ, Польскі інстытут у Мінску і Інстытут гісторыі Вроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча).

Інтэлектуальнае спаборніцтва прысвечана 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Польшчай і накіравана на папулярызацыю ведаў у галіне агульнай гістарычнай спадчыны, а таксама на ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж краінамі.

Яго ўдзельнікамі могуць стаць як беларускія, так і польскія студэнты незалежна ад спецыфікі і профілю вышэйшай навучальнай установы, курса і спецыяльнасці. Да разгляду прымаюцца тэксты, якія раскрываюць тэму гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі і Польшчы.

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на старонцы гістарычнага факультэта БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.