Вы тут

«І без грошай бяда, і з... грашыма?»


Пад такім загалоўкам у нумары «Звязды» за 1 сакавіка гэтага года быў надрукаваны ліст з вёскі Зарэчка Петрыкаўскага раёна. У ім Сяргей Іванавіч Кароткі, інвалід 1-й групы з дзяцінства, расказваў пра свае беспаспяховыя, на жаль (з-за галалёду і адсутнасці даверанасці на сацыяльнага работніка), спробы атрымаць працэнты па ўкладзе ў ашчадным банку г.п. Капаткевічы.


Як паведаміў у адказ на публікацыю начальнік філіяла, Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» Аляксандр Іванавіч Архіпенка, у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 19 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь банкі самастойныя ў сваёй дзейнасці.

Што датычыцца арганізацыі касавай работы ў ААТ «АБ Беларусбанк», то яна рэгламентуецца пастановай праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2006 г. № 211 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі па арганізацыі касавай работы ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь», Інструкцыяй па арганізацыі касавай работы ва ўстановах ААТ «АБ Беларусбанк» ад 14.04.2015 г. № 37.7. «Згодна з названымі нарматыўнымі дакументамі для ажыццяўлення касавага абслугоўвання кліентаў банка, а таксама выканання аперацый з грашовай наяўнасцю і іншымі каштоўнасцямі ствараюцца касавыя вузлы, прылады і абсталяванне якіх павінны адпавядаць прад'яўленым патрабаванням і гарантаваць нармальныя ўмовы для работы персаналу і абслугоўвання кліентаў, а таксама захаванасць каштоўнасцяў, дакументаў і бяспеку работнікаў.

Касавым работнікам забараняецца перадавяраць выкананне даручанай работы з каштоўнасцямі іншым асобам, а таксама выконваць работу, якая не ўваходзіць у іх службовыя абавязкі, выконваць даручэнні кліентаў устаноў банка на атрыманне або ўнясенне наяўных (безнаяўных) грошай на іх рахункі без іх непасрэднай прысутнасці.

Згодна з пунктам 11.1 Інструкцыі аб парадку здзяйснення аперацый па рахунках фізічных асоб у ААТ «АБ Беларусбанк» ад 16.11.2016 г. № 129.5 расходныя аперацыі па рахунках здзяйсняюцца ўладальнікам рахунку (яго прадстаўніком) пры прад'яўленні работніку банка дакумента, які сведчыць асобу. Прадстаўнік уладальніка рахунку дадаткова прад'яўляе аформлены ва ўстаноўленым парадку дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка (за выключэннем даверанасці, аформленай у банку). Уладальнік рахунку можа аформіць даверанасць як у падраздзяленні банка па месцы вядзення асабовага рахунку, так і па-за яго межамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У ходзе правядзення разбору па фактах, выкладзеных у артыкуле Кароткага С.І. «І без грошай бяда, і з... грашыма?», парушэнняў парадку здзяйснення аперацый па рахунках фізічных асоб з боку работнікаў банка не выяўлена, патрабаванні лакальных нарматыўных прававых актаў банкам выкананы.

Аддзяленне № 320/76 ААТ «АБ Беларусбанк» у г.п. Капаткевічы размешчана ў памяшканні, уласнікам якога з'яўляецца Капаткевіцкі сельскі Савет. У тым жа будынку знаходзяцца апорны пункт аховы правапарадку Петрыкаўскага РАУС, Капаткевіцкі тэхналагічны пункт РУП «Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», аддзяленне паштовай сувязі РУП «Белпошта».

На адрас Капаткевіцкага сельскага Савета банкам накіраваны ліст, што ён гатовы прыняць долевы ўдзел у стварэнні безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб».

Гэты, апошні абзац адказу і аўтара ліста ў газету, і іншых людзей з інваліднасцю, якія жывуць у Капаткевічах ды ваколіцах, зацікавіць, відаць, найбольш, бо ім застаецца толькі паспадзявацца, што ідэю стварэння безбар'ернага асяроддзя на месцы падтрымаюць усе. І ў хуткім часе.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.