Вы тут

32-гадовая мінчанка ўкрала дыван у свайго знаёмага


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў сталіцы 32-гадовую мінчанку.


— Скарыстаўшыся тым, што гаспадара не было дома, жанчына патрапіла ў кватэру свайго знаёмага і ўкрала дыван. Свой учынак растлумачыла тым, што ёй не хапала грошай на алкагольныя напоі, — расказала афіцыйны прадстаўнік Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля ГАНУСЕВІЧ. — Раней зламысніца была судзімая за забойства. Месяц таму ў адносінах да яе былі заведзены дзве крымінальныя справы за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду і крадзеж. Цяпер жанчыне пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да чатырох гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзеля выпіўкі ўкрала дыван

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.