Вы тут

Сам сябе выдаў


Звычка садзіцца за руль у неадэкватным стане давяла 21-гадовага бабруйчаніна да крымінальнай адказнасці.


Не паспела скончыцца дзеянне адміністрацыйнага пакарання за адмову праходжання агляду на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення, як малады чалавек зноў сеў за руль, гэтым разам пад уздзеяннем наркатычных і псіхатропных сродкаў. З хуткасцю 50 кіламетраў у гадзіну ён рухаўся па вуліцы Мінскай у Бабруйску за «Фіятам», які ехаў наперадзе. Адлегласць паміж машынамі была такая маленькая, што, калі інспектар ДАІ загадаў кіроўцу «Фіята» прыпыніцца і выйшаў на дарогу, парушальнік, каб не сутыкнуцца з аўтамабілем, зрабіў рэзкі паварот направа і наехаў на інспектара. Супрацоўнік дарожна-патрульнай службы атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Маладому чалавеку прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 317, частках 1 і 4 КК. Закон прадугледжвае ў якасці пакарання да 7 гадоў пазбаўлення волі, а таксама пазбаўлення права садзіцца за руль на тэрмін да 5 гадоў, паведаміў начальнік аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Уладзімір Дробаў. Кропку ў гэтай справе паставіць суд.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.