Вы тут

Золатавалютныя рэзервы склалі больш за 5 млрд долараў


У сакавіку золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду знізіліся на 6,2 млн долараў і склалі на пачатак красавіка 5 млрд 16,1 млн долараў у эквіваленце.


У прэс-службе Нацыянальнага банка паведамляюць, што, паводле вынікаў першага квартала, прырост рэзерваў склаў 88,9 млн, ці 1,8%. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў на 1 красавіка склаў 5 млрд 409,1 млн долараў. За студзень—сакавік рэзервы ў нацыянальным вызначэнні павялічыліся на 224,1 млн долараў, або на 4,3%.

Эксперты рэгулятара адзначаюць, што адмоўны ўплыў на дынаміку рэзерваў аказала планавае пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, а таксама зніжэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў. Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у сакавіку спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Трэба адзначыць, што летась золатавалютныя рэзервы краіны ў вызначэнні МВФ павялічыліся на 751,4 млн долараў (на 18%) да 4 млрд 927,2 млн долараў (у эквіваленце) па стане на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні МВФ не менш, чым на 500 млн долараў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.