24 красавіка, аўторак

Вы тут

У БДУ зацвердзілі план прыёму на І ступень вышэйшай адукацыі


Усяго на дзённую бюджэтную форму навучання ў бягучым годзе плануецца прыняць 2164 чалавека і 1913 — на платную.


Як растлумачыла начальнік галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы ўніверсітэта Людміла ХУХЛЫНДЗІНА, у параўнанні з папярэднім годам набор на дзённую бюджэтную форму навучання быў зменшаны на 41 месца. Скарачэнне закранула пераважна гуманітарныя спецыяльнасці, у прыватнасці рускую філалогію, Інстытут журналістыкі, правазнаўства і іншыя. Так, у Інстытуце журналістыкі на 5 чалавек менш плануюць прыняць на спецыяльнасць «Журналістыка» (напрамак — друкаваныя СМІ) і на столькі ж скароціцца набор па напрамку «аўдыя-візуальная журналістыка». Па адным месцы скарочана на «міжнароднай журналістыцы» і «вэб-журналістыцы».

А вось па шэрагу прыродазнаўча-навуковых спецыяльнасцяў, асабліва па інавацыйных напрамках, дзе рыхтуюць спецыялістаў, востра запатрабаваных сучаснай эканомікай, колькасць бюджэтных месцаў, наадварот, павялічылася. Гэта датычыцца біятэхналогіі, хіміі навакольнага асяроддзя і космааэракартаграфіі.

Набор на платную дзённую форму навучання быў скарочаны ў БДУ ў параўнанні з фактам прыёму ў 2016 годзе на 47 месцаў. Адначасова з улікам высокіх конкурсаў, якія склаліся летась на шэрагу прыродазнаўча-навуковых спецыяльнасцяў, на іх план набору на платную форму навучання быў павялічаны.

Таксама скарачэнне набору ў галоўным універсітэце краіны закранула і завочную форму навучання. Усяго на «бюджэт» у гэтым годзе плануецца прыняць 255 чалавек і 1000 — на платную форму навучання.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Гуманітарыяў — перавытворчасць?

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Расказваем пра перамогу нашых тэнісістак над Славакіяй у плэй-оф Кубка Федэрацыі, чарговы поспех беларускага баксёра на міжнародным рынгу.

Эканоміка

Якія змены на другасным рынку жылля

Якія змены на другасным рынку жылля

Пачатак года на рынку жылля выступае перыядам «разварушвання» для пакупнікоў. 

Грамадства

Вучэнні ў Печах у асобах

Вучэнні ў Печах у асобах

У Печах прайшлі провады ваеннабавязаных.