17 Жнівень, чацвер

Вы тут

Раім схадзіць


Выставачны праект «Вяселле Заходняга Палесся», выстава-галерэя 3D-карцін і Беларускі тыдзень мастацтваў – афіша «Звязды» з 10 па 16 красавіка.


Выстава «Вяселле Заходняга Палесся»

Фота: ok.ru

Дзе: Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах (в. Раўбічы)

Калі: па 30 красавіка, сер.-нядз.: 10:00-17:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

«Вяселле Заходняга Палесся» – выставачны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, які з поспехам экспанаваўся летам 2016 года ў Музеі народнага побыту Літвы. 

На выставе прадстаўлены экспедыцыйныя фотаздымкі Заходняга Палесся, якія былі зроблены ў 1980-х гадах у Пінскім, Драгічынскім, Столінскім, Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці. Акрамя таго, наведвальнікі могуць пазнаёміцца з асноўнымі элементамі заходнепалескага вяселля, убачыць унікальныя святочныя народныя строі Заходняга Палесся канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст. 


Выстава-галерэя 3D-карцін

Фота: galleria-minsk.by

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 1 чэрвеня, 10:00-22:00

Колькі каштуе: будні дзень: 5 р. – дарослыя, 3 р. – дзеці; выхадны дзень: 7 р. – дарослыя, 3 р. – дзеці

У ТЗЦ Galleria Minsk вас чакае ўнікальная калекцыя 3D-карцін, якія ажываюць пад аб'ектывам фотакамеры. Тут кожны наведвальнік становіцца не проста гледачом, а непасрэдным удзельнікам сюжэту любой карціны. Таму фотаздымка не толькі не забароненая, але і з'яўляецца неад'емнай часткай выставы-галерэі.


Беларускі тыдзень мастацтваў

Фота: pdm.by

Дзе: Дом Масквы (вул. Камуністычная, 86)

Калі: па 21 красавіка, 10:00-19:00 

Колькі каштуе: уваход вольны

Гэта ўжо традыцыйная V Міжнародная выстава-конкурс сучаснага мастацтва «Беларускі тыдзень мастацтваў» (Belarus ArtWeek) збярэ арт-аб'екты з больш за 20 краін свету.

Працягваючы адкрываць новыя імёны ў жывапісу, графіцы, скульптуры, дэкаратыўным мастацтве Беларускі тыдзень мастацтваў парадуе нас і ў гэтым сезоне. Вядомыя мэтры сучаснага мастацтва вызначаць новых гульцоў, якія ўжо ў наступным годзе зададуць актуальныя напрамкі таго, што будзе модным і запатрабаваным.

Наведвальнікаў чакаюць эксклюзіўныя майстар-класы са знакамітымі мастакамі, творчыя вечары, прэс-канферэнцыі, арт-форум, цудоўнае музычнае суправаджэнне.


Выстава «Лепшыя цацкі СССР»

Фота: livejournal.com

Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Калі: па 5 мая, сер.-нядз.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

На выставе прадстаўлены савецкія цацкі перыяду 1950-1980-х гг., якія былі сабраныя на працягу апошняга дзесяцігоддзя гродзенскімі калекцыянерамі Уладзімірам Груцкім і Алегам Яршом.

У цэнтры ўвагі мара любога савецкага хлапчука – педальная машынка, якая давала магчымасць пракаціцца на амаль сапраўдным аднамесным аўтамабілі з рабочымі фарамі і рулявым кіраваннем. Тут жа і іншы папулярны дзіцячы транспарт – педальны конь, матаролер, двух-і трохколавыя ровары. Сярод савецкіх цацак для хлопчыкаў – жалезныя танкі, машынкі і самалёцікі, месяцаход і касмалёт.

Самым жаданым падарункам для дзяўчынак заўсёды была лялька. Акрамя таго, спадарожнікамі не аднаго пакалення савецкіх дзяўчат былі плюшавыя мядзведзі, малюсенькія пупсы, неваляшкі ўсіх відаў і памераў.


Выстава «23. Армія мяняе»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны (пр-т Пераможцаў, 8)

Калі: па 16 красавіка, аўт.-нядз.: 10:00-18:00

Колькі каштуе: па квітку ў музей

Гэтая выстава – аўтарскі праект палкоўніка запасу Андрэя Шубадзёрава і фотамастака Юліі Мацкевіч, які ствараўся пры ўдзеле камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Шубадзёраў: «Галоўная задача праекту – паказаць каштоўнасць і важнасць арміі, вярнуць добрае стаўленне да яе. Мне, ваеннаму, зразумела, што кожны дзень адбываецца з хлопцамі, што ў іх мяняецца. Важна паказаць гэта шырокай публіцы...».

Кожны семестр на працягу палутара гадоў фатограф Юлія Мацкевіч наведвала воінскія часткі, ствараючы партрэты салдат беларускай арміі і выбудоўваючы шэрагі «слайдаў зменаў».


Выстава «Star Wars. Акадэмія джэдаяў»

Фота: sunhome.ru

Дзе: ГЦ ALL (Даўгінаўскі тракт, 178)

Калі: па 25 чэрвеня, 10:00-21:00

Колькі каштуе: 5 р.

На выставе «Star Wars» вы можаце акунуцца ў фантастычны свет супрацьстаяння сіл дабра і зла, паглядзець на імперыю Джабы Хата ў лёдзе, паўдзельнічаць у касмічных бітвах з верным памочнікам дроідам R2-D2, убачыць жывых герояў культавай сагі і галоўнае – прайсці пасвячэнне ў джэдаі!

На базе інтэрактыўнай выставы адкрыта ўнікальная для Беларусі Акадэмія джэдаяў. Усім наведвальнікам выдаюцца светлавыя мячы і спецыяльныя ўборы, у якіх можна адчуць сябе сапраўднымі героямі.


Выстава «Легенда Лошыцкага парка»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Лошыцкая сядзіба

Калі: па 9 мая, сер.-нядз.: 11:00-18:00

Колькі каштуе: 2 р. – дарослыя, 1 р. – студэнты, 0,50 р. – вучні школ

«Легенда Лошыцкага парка» – першая персанальная выстава беларускай мастачкі Юліі Мардванюк – члена секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў Беларускага саюза мастакоў, вучаніцы М. А. Шчамялёвай і Г. П. Крываблоцкай.

На выставе прадстаўлена больш за 40 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў разнастайных тэхніках мастацкага тэкстылю – габелен, батык, ткацтва, лямец, маляванка, тэкстыльныя арт-аб’екты, а таксама жывапіс – серыя нацюрмортаў, пейзаж, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі.


Выстава васковых фігур «Казачнае падарожжа»

Фота: dramafond.ru

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 30 чэрвеня, пан.-пят.: 10:00-21:00, сб.-нядз.: 10:00-18:00

Колькі каштуе: 5 р., 3,50 р. – дзеці ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў, 1,50 р. – людзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці са шматдзетных сем'яў

7 лютага ў памяшканні 104 адкрылася інтэрактыўная выстава васковых фігур «Казачнае падарожжа». Саюзмультфільм, «Млын», Walt Disney, PIXAR – паўсотні папулярных персанажаў гэтых студый чакаюць вас, каб паказаць свет фэнтэзі і неверагодных прыгод!

Акрамя таго, вы зможаце зрабіць фота каля незвычайных інсталяцый, якія ствараюць аптычныя ілюзіі.


Інтэрактыўная выстава «Анатомія цуду»

Фота: concert-star.ru

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 16 красавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: 7,50 р., 6,50 р. – студэнты, школьнікі, пенсіянеры

«Анатомія цуду» – унікальны праект, дзе кожны на час можа стаць фокуснікам.

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены рэквізіты ілюзіяністаў розных часоў: аптычныя ілюзіі, таямнічыя скрыні знікнення, машынкі для вытворчасці банкнот, бутафорская зброя, скрыні падмены прадметаў і многае іншае.

Акрамя таго, «Анатомія цуду» пазнаёміць з гісторыяй ілюзіённага мастацтва, дэманструючы рэпрадукцыі старадаўніх афіш выступленняў Гары Гудзіні і іншых знакамітых фокуснікаў, якія стаялі ля вытокаў зараджэння ілюзіённага мастацтва. 


Праект «Сустрэча з майстрам»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: па 31 снежня, сер.-нядз.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

17 лютага ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выставачна-інтэрактыўнага праекта «Сустрэча з майстрам» і мерапрыемства «Вечар успамінаў», якія прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.

На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя жывапісныя і графічныя работы, кніжная ілюстрацыя, фотаматэрыялы, дакументы і асабістыя рэчы славутага мастака з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска. Многія з прадстаўленых работ экспануюцца ўпершыню і яшчэ шырэй раскрываюць шматгранны геній Міхаіла Савіцкага.


Лекторый «ХХ стагоддзе. Рэвалюцыі ў думках і мастацтве»

Фота: thewhitelake.ru

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: па 31 мая (кожную сераду), 19:00

Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент

ХХ стагоддзе аказалася насычаным падзеямі. Грамадскія сутыкненні, рэвалюцыі, супярэчнасці і навацыйныя ідэі – для Заходняй Еўропы гэты час стаў эпохай глабалізацыі і капіталізацыі, для рэспублік Савецкага Саюза – у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, спароджанага ім сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху.

У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна апынуцца мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі.

Цыкл уяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.

Азнаёміцца з поўным спісам лекцый можна на сайце музея.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Руху WоrldSkіlls Belarus патрабуецца ўласны брэнд

Руху WоrldSkіlls Belarus патрабуецца ўласны брэнд

У кастрычніку ў Абу-Дабі (ААЭ) пройдзе 44-ы чэмпіянат WоrldSkіlls Іntеrnаtіоnаl, у якім возьмуць удзел і беларусы. 

Грамадства

Як байцы з трох краін узводзяць новую спартыўную арэну

Як байцы з трох краін узводзяць новую спартыўную арэну

Сярод усіх маладзёжных будоўляў гэтага лета мінская гарадская — асаблівая. 

Калейдаскоп

Дзмітрый Літвіновіч: СhеrrуVаtа «абнулілася» і пачала новае жыццё

Дзмітрый Літвіновіч: СhеrrуVаtа «абнулілася» і пачала новае жыццё

Наколькі цяжка пачынаць прамаўляць уголас пасля доўгага маўчання, ці змяніліся ўмовы гульні на музычным рынку і ці прынялі хіпстары памкненні эксперыментатараў старога пакалення.

Грамадства

Унікальны заплыў «на чым папала» прайшоў на Аўгустоўскім канале

Унікальны заплыў «на чым папала» прайшоў на Аўгустоўскім канале

Гэта відовішча ўжо трэці год запар здзіўляе сваім нестандартным падыходам.