Вы тут

Абвешчаны конкурс творчых работ "Бежанцы: твой дом — мая крэпасць"


Да ўдзелу ў спаборніцтве запрашаюцца студэнты ВНУ, навучэнцы сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі.


ФОТА: migrant.ru

Конкурс пройдзе ў дзвюх намінацыях: "Лепшы плакат / фотапраца" і "Лепшы відэаролік". Прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя  творчыя работы. Яны могуць быць выкананы ў розных жанрах, быць знятыя на прафесійную камеру або на звычайны мабільны тэлефон. Галоўнае патрабаванне — адпаведнасць сюжэта мэтам і тэматыцы спаборніцтва. Фотаработы і відэаролікі  будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях: змястоўнасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу і тэхнічнае выкананне.

Пераможцы конкурса атрымаюць грашовыя ўзнагароды, а ўсе ўдзельнікі будуць ўдастоены дыпломаў і заахвочвальных прызоў.

Мяркуецца, што лепшыя работы будуць прадстаўлены шырокай аўдыторыі. Заяўкі прымаюцца да 25 мая ўключна па адрасе: 220050, г. Мінск, а/с 245, МГА "Развіццё". Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў пачатку ліпеня.

Арганізатарамі конкурсу выступілі факультэт міжнародных адносін БДУ, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах "Развіццё".

Анкета і ўмовы конкурсу размешчаны на сайце МГА "Развіццё".

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».