Вы тут

На адзін крок наперадзе


Падчас міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі Зялёная эканоміка: праблемы і шляхі развіцця вядучыя айчынныя і замежныя навукоўцы і практыкі, спецыялісты Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прадстаўнікі бізнэсу абмеркавалі асноўныя шляхі і магчымасці пераходу Беларусі на прынцыпы зялёнай эканомікі.

Удзельнікі мерапрыемства таксама падвялі вынікі праекта "Тэхнічная дапамога для падтрымання развіцця зялёнай эканомікі ў Беларусі" (лістапад 2014 – сакавік 2017 гг.), фінансаванага Еўрапейскім Саюзам. Адным з яго кампанентаў з'яўлялася развіццё ведаў і кампетэнцый органаў улады Беларусі, як на нацыянальным, так і на мясцовым узроўнях, у кантэксце зялёнай эканомікі.

Па словах першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іі Малкінай, апошнія некалькі гадоў Беларусь застаецца вернай абранаму вектару развіцця зялёнай эканомікі. За гэты час у краіне стала больш прыхільнікаў новай мадэлі, якая, па сутнасці, з’яўляецца гарантам устойлівага развіцця любых дзяржаў.

Кіраўнік аддзела праектаў і праграм прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Фрэдэрык Куне расказаў, што праз Мінпрыроды былі наладжаны важныя кантакты паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю. “З нецярпеннем чакаем ажыццяўлення новай праграмы (праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Паляпшэнне якасці паветра і кіраванне навакольным асяроддзем у Беларусі (SAQEM). – Заўв. аўт.). Наперадзе велізарная праца, але мы ўпэўнены, што сапраўды можам вельмі многага дасягнуць”, – адзначыў Фрэдэрык Куне.

Адным з важных вынікаў рэалізацыі праекта і беларускія. і замежныя эксперты назвалі распрацоўку Нацыянальнага плану дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Беларусі да 2020 года, які ўрад зацвердзіў у снежні мінулага года.

Прадстаўнік праекта Раман Кунд адзначыў вялікую працу, праведзеную ў нашай краіне ў сферы навуковых даследаванняў і далучэнні зацікаўленых бакоў да вырашэння пытанняў "азелянення" эканомікі, і пазначыў перспектыўныя шляхі развіцця гэтай мадэлі ў Беларусі. Па яго словах, зялёная эканоміка павінна стварыць магчымасці для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу. Неабходна вырашыць пытанне пра падатковыя льготы для спрашчэння працэсу пераходу да зялёнай эканомікі. Пераход з зялёнай на цыркулярную эканоміку дапаможа палепшыць сістэму абыходжання з адходамі і ресурсаэфектыўнасць. Спрыяць поспеху можа пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва.

– Спадзяемся, што той перадавы досвед, які прыўнеслі міжнародныя эксперты, дапаможа прастымуляваць развіццё нашага ўнутранага рынку, павялічыць энергетычную эфектыўнасць і долю ўзнаўляльных крыніц энергіі; забяспечыць тое рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, да якога мы імкнёмся, – адзначыла Ія Малкіна. – Мы добра разумеем, што гэта праца не аднаго дня. Але аб’яднанне высілкаў дзяржавы, міжнароднай, нацыянальнай супольнасцяў, навукі і бізнэсу дазволіць нам рэалізаваць тыя амбіцыйныя задачы, якія мы перад сабой паставілі.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».