Вы тут

Беларусь і Кітай паглыбляюць супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы


Звычайна ўзровень стратэгічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі лічыцца самым высокім: партнёры не проста давяраюць адно аднаму і актыўна нарошчваюць тавараабарот, але і рэалізуюць шэраг сумесных праектаў у розных сферах, рэалізуюць сумесныя ініцыятывы на міжнароднай арэне... Беларусь і Кітай ужо пераадолелі гэтую прыступку, і з мінулага года наша супрацоўніцтва носіць яшчэ больш цесны характар — давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. А ў любых краін-партнёраў амаль заўсёды на першых пазіцыях у парадку супрацоўніцтва знаходзяцца дзве тэмы: эканоміка і бяспека.


Учора Прэзідэнт Беларусі правёў дзве сустрэчы з прадстаўнікамі Кітайскай Народнай Рэспублікі — з членам Дзяржсавета КНР, міністрам грамадскай бяспекі Го Шэнкунем і з членам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі і Генеральным пракурорам Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР Цаа Цзяньмінам. З улікам нядаўніх падзей у рэгіёне супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы становіцца актуальным як ніколі. Беларусі і Кітаю ёсць чаму павучыцца адно ў аднаго.

— Ваш прыезд знакавы, — падкрэсліў Прэзідэнт, вітаючы міністра грамадскай бяспекі КНР. — Здавалася б, і адлегласць вялікая паміж нашымі дзяржавамі, і ў былыя часы сказалі б: ну якія могуць быць агульныя пытанні ў сферы праваахоўнай дзейнасці? Нічога падобнага, часы змяніліся. Свет стаў вельмі цесным, злачыннасць — інтэрнацыянальнай. Таму перад намі вельмі вялікія задачы, якія мы павінны рашаць разам.

Мы ўжо даволі грунтоўна супрацоўнічаем. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ідзе сур'ёзны ператок людзей: беларусы едуць у Кітай, грамадзяне Кітая — у Беларусь.

— Мы вельмі шмат будуем сумесных прадпрыемстваў у Кітаі, і асабліва тут, у Беларусі працуе вельмі шмат грамадзян з Кітая. Натуральна, з усімі станоўчымі і негатыўнымі тэндэнцыямі ў нашых краінах ідзе ператок праблем. Таму ўзнікае неабходнасць больш актыўнай, цеснай работы праваахоўных ведамстваў.

Асабліва нашу дзяржаву цікавіць вопыт Кітая ў арганізацыі і правядзенні Алімпійскіх гульняў у 2008 годзе. Зусім хутка ў нашай краіне таксама пройдзе вельмі масавае спартыўнае мерапрыемства — ІІ Еўрапейскія гульні:

— Ваш вопыт для нас будзе вельмі важным. Мы вялікую ўвагу асабліва зараз удзяляем новым выклікам, якія з'явіліся, і некаторым старым праблемам, якія абвастрыліся, такім як экстрэмізм, тэрарызм, сепаратызм. Гэта тыя тры бяды, супраць якіх Кітайская Народная Рэспубліка вядзе актыўную барацьбу. Кіберзлачыннасць, актыўная міграцыя... Па гэтых кірунках нам яшчэ трэба будзе выпрацаваць сур'ёзныя мерапрыемствы для актыўнага супрацоўніцтва. Словам, праблем нямала, таму і работы для праваахоўнікаў дзвюх нашых краін будзе таксама вельмі многа. Мы да гэтага гатовы, спадар міністр.

Го Шэнкунь падзякаваў за магчымасць сустрэцца і перадаў прывітанне і найлепшыя пажаданні ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Падчас сустрэчы з Генеральным пракурорам Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР Прэзідэнт канстатаваў:

— У нас устанавіліся вельмі цесныя адносіны не толькі з кіраўніцтвам вашай дзяржавы, Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі, але і вельмі добрыя адносіны на міжведамасным узроўні. Гэта датычыцца і супрацоўніцтва нашых генеральных пракурораў. Як мне пракурор дакладвае, у нашых пракуратур вельмі добрыя адносіны. А калі ўлічваць у прынцыпе аднатыпныя пазіцыі, аднатыпныя задачы, якія вырашае пракуратура ў нас і ў вас, для нас набывае вельмі важнае значэнне супрацоўніцтва з вамі, паколькі вы валодаеце вельмі багатым і рознабаковым вопытам. У вас каласальны вопыт назапашаны.

З узнікненнем новых відаў злачыннасці, новых выклікаў бяспецы пракуратурам важна падтрымліваць кантакты.

— Арганізаваная злачыннасць і карупцыя носяць больш дасканалыя формы, муціруюць, калі можна так сказаць, гэтыя з'явы, а генеральныя пракуроры, пракуратура ў вас і ў нас з'яўляюцца органамі, якія каардынуюць дзейнасць праваахоўных органаў па ўсіх кірунках — у тым ліку і па названых. Таму мы збіраемся актывізаваць наша супрацоўніцтва па кірунках барацьбы са злачыннасцю, каардынацыі гэтых дзеянняў. Думаю, што для Кітайскай Народнай Рэспублікі гэта таксама будзе неабходна і карысна.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Вялікія задачы, якія трэба вырашыць разам

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.