Вы тут

Пакістанскія перспектывы


Беларуская дэлегацыя на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам АНДРЭЙЧАНКАМ з афіцыйным візітам знаходзіцца ў Пакістане. Акрамя парламентарыяў, у Ісламабад накіраваліся прадстаўнікі дзяржорганаў і дзелавых колаў.


Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, учора адбылася сустрэча Уладзіміра Андрэйчанкі са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Пакістана Сардарам Аязам Садзікам.

Пакістанскі спікер падкрэсліў, што яго краіна надае выключна вялікае значэнне візіту беларусаў. Падчас перагавораў было абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку, якія датычацца ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязяў і развіцця дзелавых кантактаў з улікам дамоўленасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа давесці да 2020 года аб'ём узаемнага тавараабароту да аднаго мільярда долараў ЗША.

«Уладзімір Андрэйчанка і Сайдар Садзік выказалі ўзаемнае разуменне таго, што развіццё поўнафарматнага ўзаемадзеяння Беларусі і Пакістана немагчымае без усталявання і нарошчвання эфектыўнага міжпарламенцкага дыялогу, — інфармуе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў. — Абодва бакі выказалі зацікаўленасць у падтрымцы супрацоўніцтва ў галіне аграпрамысловага комплексу. У гэтым плане падкрэслена значнасць правядзення 11 красавіка бягучага года ў Ісламабадзе першага Беларуска-Пакістанскага сельскагаспадарчага форуму».

У гэты ж дзень прайшла сустрэча Уладзіміра Андрэйчанкі з міністрам нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў Пакістана Хасанам Басанам.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.