Вы тут

У Магілёве зноў будуць успамінаць малалетніх вязняў фашысцкіх лагераў


Сёння ў Магілёве зноў будуць успамінаць малалетніх вязняў фашысцкіх лагераў. Да помніка «Дзецям вайны» ў Магілёве лягуць кветкі, а людзі на хвіліну замруць у маўчанні, каб аддаць даніну памяці нявінным ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Па традыцыі ў мітынгу прымаюць удзел прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, сведкі тых жахлівых падзей, ветэраны вайны, моладзь.


Па словах старшыні Магілёўскай абласной асацыяцыі малалетніх вязняў фашысцкай няволі Уладзіміра Парахневіча, сёння ў абласным цэнтры пражывае каля 640 малалетніх вязняў. Гэта тыя, хто нарадзіўся ў перыяд з 1927 па 1945 год. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады вайны дзейнічала 130 лагераў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання людзей. У іх было знішчана каля 152 тысяч чалавек. Самай жахлівай фабрыкай смерці ў Магілёве быў Лупалаўскі канцлагер (шталаг №341), дзе з 1941 па 1943 год было закатавана звыш 40 тысяч чалавек. Сёння вядомы імёны толькі некалькіх сотняў з іх.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.