Чарамша, або мядзведжая цыбуля, — расліна, уключаная ў Чырвоную кнігу Беларусі. У выніку антрапагеннага ўздзеяння месцаў, прыдатных для яе росту, у краіне няшмат. І кожную вясну дзяржінспектарам даводзіцца затрымліваць там нелегальных зборшчыкаў. Пучкі чырванакніжнай чарамшы яны нарыхтоўваюць для продажу.
— У гэтым годзе з-за пацяплення чарамша вырасла амаль на месяц раней. «Не драмалі» і нелегалы: толькі за тры дні ў Асіповіцкім раёне дзяржінспектары затрымалі дзесяць жыхароў райцэнтра, кожны з іх у сярэднім сабраў каля кілаграма мядзведжай цыбулі, — расказалі ў Дзяржінспекцыі. — Куды больш паспелі нарыхтаваць двое жыхароў Стоўбцаў на тэрыторыі Уздзенскага лясніцтва — кожны нарваў па 9 кілаграмаў чырванакніжнікаў. Чарамшу адразу фасавалі па пучках, каб на электрычцы адправіцца гандляваць ёю ў Мінск.
Цяпер зборшчыкам прыйдзецца пакрыць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду ў памеры 5 (за лісце) або 7 (за цыбуліны) базавых велічынь за адзін кілаграм чарамшы. Акрамя таго, ім будзе прызначаны штраф — ад 20 да 50 базавых велічынь.
Сяргей РАСОЛЬКА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».