Вы тут

Члены Савета Рэспублікі высаджвалі дрэвы


У апошні дзень добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу — 2017» кіраўніцтва Савета Рэспублікі і работнікі Сакратарыята адправіліся ў Мінскую вобласць — у Бараўлянскі спецлясгас. Каля 40 чалавек на працягу некалькіх гадзін высаджвалі дрэвы, каб аднавіць пацярпелую тэрыторыю.


Участак непадалёк ад вёскі Прылессе быў пашкоджаны ўраганам 13 ліпеня 2016 года. Тут была праведзена высечка, а атрыманую пасля яе драўніну рэалізавалі на ўнутраным рынку. «Каб зямля не пуставала, мы аднаўляем лясныя культуры, — адзначае дырэктар Бараўлянскага спецлясгаса Аляксандр МІРАНОВІЧ. — Пасадачны матэрыял — гэта двухгадовая хвоя з палепшанымі генетычнымі якасцямі». Сіламі ўдзельнікаў акцыі была адноўлена тэрыторыя ў памеры 3,6 гектара, пры гэтым на кожным з іх пасаджана больш за 5 тысяч маладых дрэў.

«Дапамога людзей — каласальны ўклад у нашу працу, паколькі самастойна лясгасам вельмі складана аднавіць такія плошчы», — падкрэслівае Аляксандр Мірановіч. Па словах дырэктара спецлясгаса, акрамя арганізацый, дапамогу прапаноўваюць і звычайныя людзі. «Сямейныя пары з дзецьмі прыязджалі, каб паўдзельнічаць. Ды і цяпер на многіх участках прысутнічаюць добраахвотнікі, мясцовыя жыхары, якія проста хочуць дапамагчы».

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір ПАНЦЮХОЎ ужо пяты год запар выязджае на пасадку дрэў. «Я і іншыя ўдзельнікі прыехалі, каб зрабіць свой маленькі ўнёсак у такую вялікую справу. Бо лес — гэта наша здароўе. У многіх краінах, напрыклад у Фінляндыі і Японіі, лесам лечаць: раяць у ім прагульвацца, дыхаць свежым паветрам, — заўважыў Уладзімір Панцюхоў. — Цяжка сказаць, колькі я пасадзіў дрэў за гэтыя гады. Безумоўна, набярэцца некалькі сотняў».

— Мы ўжо традыцыйна выязджаем і ўдзельнічаем у гэтай акцыі, — адзначыў начальнік Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр СЛАБАДЧУК. — З'яўляецца магчымасць адчуць свой уклад у агульную справу — захаванне прыроды. Бо для нас кожнае дрэва — на вагу золата. Кожны будзе памятаць, што на гэтым кавалачку зямлі, на гэтым месцы ён пасадзіў дрэва. І гэта гісторыя, якую можна перадаць дзецям, унукам і якой сапраўды можна ганарыцца.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Калі кожнае дрэва — на вагу золата

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.