Вы тут

Дадатковая льгота прадугледжана для пераможцаў алімпіяд


Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх змогуць сёлета без экзаменаў паступаць у ВНУ на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці.


Нагадаем, што ў новых Правілах прыёму ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы для паспяховых «алімпіяднікаў» прадугледжваюцца дадатковыя магчымасці папоўніць шэрагі студэнтаў. Але ў чым іх сэнс, бо перамога на міжнароднай і рэспубліканскай алімпіядах у год паступлення аўтаматычна дае абітурыенту права на залічэнне без экзаменаў на адпаведныя спецыяльнасці ў ВНУ.

Згодна з зацверджанымі ў Правілах прыёму змяненнямі, пераможцы міжнародных і рэспубліканскай алімпіяд па вучэбных прадметах (уладальнікі дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступеняў) змогуць паступаць без экзаменаў на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, дзе гэты прадмет вызначаны другім прадметам профільных выпрабаванняў.

У прыватнасці, такое права будзе ў абітурыентаў, якія атрымалі дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені на 58-й Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе (Бразілія), 51-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе школьнікаў па хіміі (Казахстан), 49-й Міжнароднай хімічнай алімпіядзе (Тайланд), 48-й Міжнароднай фізічнай алімпіядзе (Інданезія), 29-й Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы (Іран), 28-й Міжнароднай біялагічнай алімпіядзе (Вялікабрытанія), 14-й Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе (Сербія), 6-й Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе для дзяўчат (Швейцарыя), 11-й Міжнароднай алімпіядзе па навуках аб Зямлі (Францыя), 13-й Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы (Казахстан), алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства» (Расія).

Таксама без экзаменаў на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці змогуць паступаць у ВНУ і абітурыенты, якія атрымалі дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені на трэцім (абласным ці Мінскім гарадскім) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Пералік вучэбных прадметаў уключае беларускую мову і літаратуру, рускую мову і літаратуру, англійскую, нямецкую, французскую, кітайскую, іспанскую мовы, матэматыку, фізіку, астраномію, інфарматыку, біялогію, хімію, геаграфію, гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю навейшага часу, грамадазнаўства і працоўнае навучанне.

Пералік вострадэфіцытных для эканомікі спецыяльнасцяў, дзе будуць рады бачыць абітурыентаў з добрай падрыхтоўкай, пакуль не агучаны. Ён павінен устанаўліваецца Міністэрствам адукацыі па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».