Вы тут

Узаемны тавараабарот Беларусі і Польшчы наблізіўся да $2 млрд


Учора ў ніжняй палаце беларускага парламента прымалі польскую дэлегацыю. Баляслаў Пірштук, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, падчас візіту польска-беларускай парламенцкай групы на чале з яе старшынёй, дэпутатам Сейма Рэспублікі Польшча Адамам Андрушкевічам, заявіў аб тым, што да двух мільярдаў долараў мінулагодняга тавараабароту можна дадаць яшчэ адзін.


«У цэлым 2016-ы быў вельмі прадуктыўны, — адзначыў Баляслаў Пірштук. — Па выніках мінулага года, на мой погляд, мы няблага спрацавалі ў эканамічнай сферы. Наш узаемны тавараабарот наблізіўся да двух мільярдаў долараў. Гэта, вядома, добрая лічба. Але наш патэнцыял як з польскага, так і з беларускага боку значна вышэйшы».

Баляслаў Пірштук выказаў задавальненне стварэннем сумесных вытворчасцяў. На тэрыторыі Беларусі з удзелам польскага капіталу іх больш за 350, на польскай тэрыторыі беларускіх дзейнічае 18. «Гэта сведчыць пра нашы рэзервы. Але сальда пакуль не на нашу карысць», — сказаў парламентарый. На яго думку, беларускаму боку трэба больш актыўна працаваць, каб выраўняць гэты баланс, бо «гандлёва-эканамічныя адносіны добрыя, калі ёсць узаемная выгада».

У сваю чаргу Адам Андрушкевіч выказаў задавальненне тымі адносінамі, што склаліся паміж нашымі краінамі, і адзначыў тое, што яны хутка развіваюцца. Польскі парламентарый агучыў спадзяванне на візавыя паслабленні, нагадаў час, калі віз не было, калі супрацоўніцтва развівалася яшчэ больш актыўна. Бязвізавы 5-дзённы рэжым таксама станоўча адбіўся на адносінах нашых краін, падкрэсліў парламентарый.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Дабавіць яшчэ мільярд

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.