Вы тут

Дзе жывуць тапір і калібры, або Гуляем з карысцю


Пасля выхаду ў мінулым нумары «Сямейнай газеты» матэрыяла «Пагуляй са мною, тата» на сайце «Звязды» з'явілася некалькі цікавых каментарыяў. «У мяне ў самога малое так часам канькае, — піша Тарас. — Нават раздрукаваў гэты артыкул як інструкцыю для дзеянняў. Мне здаецца, што ў вашага шматдзетнага таты шмат чаго з гульняў у загашніку ёсць. Можа, ён на сайце на гэту тэму працяг зробіць? Буду чакаць».


Пакуль наш шматдзетны і дасведчаны тата Сяргей Куркач дастае з загашніка гульні, Алена Д. дзеліцца сваімі падказкамі: «Майму малодшаму 4, і вось у што гуляем мы. Геаграфія. Мы чытаем казкі, а пасля шукаем на карце мясціны, дзе жывуць іх героі. Напрыклад, апошняй прачытанай была кніжка Алены Масла «Мяне завуць Лахнэска». Мы знайшлі на карце Беларусь, дзе жыў Апалонік, Вялікабрытанію і нават возера Лох-Нес (адкуль прыбыла Лахнеска), Грэцыю (з якой звязана імя Апалон). Таксама паглядзелі, якія сцягі ў гэтых краін, сталіцы. А яшчэ ў нас ёсць цудоўны атлас для маленькіх дзетак, куды трэба размяшчаць налепкі з жывёламі, раслінамі, цудоўнымі мясцінамі розных краін. Я шукаю інфармацыю ў інтэрнэце, а таксама мы набіраем розных кніг у бібліятэках, і дзе сваімі словамі, дзе «кніжнымі» перадаю інфармацыю малому. Пасля мы на вялікай карце шукаем, дзе ўсё гэта знаходзіцца. У чатыры гады мой малы можа паказаць, дзе растуць рафлезія і секвоя, дзе жывуць даўгапят, тапір і калібры, і многае іншае. Англійская мова. Мы таксама дакранаемся да частак цела, твару, але пры гэтым я спяваю калыханку на англійскай мове. Робім зарадку пад англійскія песенькі. А яшчэ дзіцяці падабаецца выконваць каманды, што ён зноў жа атрымлівае на замежнай мове (накшталт, «ран», «джамп», «сліп»). Мы дастаём нашы цацкі і глядзім, якая жывёла (іх назвы гаворым толькі на англійскай мове), што ўмее рабіць. Гісторыя. Праглядаем розныя энцыклапедыі. Знаёмімся з гісторыяй, а пасля гуляем у яе паўсюль — у час купання адкрываем Амерыку, у пясочніцы робім егіпецкія піраміды і ямы для палявання на маманта, на вуліцы мы — індзейцы і каўбоі. А сёння збіраемся рабіць егіпецкую мумію — будзем замотваць ляльку туалетнай паперай. Тэатр. Чытаць казкі на розныя галасы — гэта было забавай майго малога ў 1,5 года. Яму сапраўды вельмі падабалася, калі ў «Церамку» воўк, жабка і іншыя гаварылі незвычайнымі галасамі. У такім жа ўзросце дзіця само любіла ўключацца ў якасці героя казак. Паказвала, як плачуць дзед і бабка над разбітым яйкам і як квохча Курка-Рабка, альбо разводзіла рукі і паказвала, што героі не могуць выцягнуць рэпку. А ў 4 гады дзеці ўжо самі прыдумляюць казкі, ці перарабляюць іх на новы лад, альбо аб'ядноўваюць герояў з розных казак і глядзяць, што з гэтага атрымаецца... Беларуская мова. Беларусь мы вывучаем «на натуры» — ходзім, ездзім у музеі, паркі. Бярэзінскі запаведнік і Нясвіж — святая справа. Слухаем дыскі з беларускімі паданнямі і казкамі, чытаем кніжкі на роднай мове. Мой малы ведае, хто такія злыдні, баламуцень, бялун, жыцень і іншыя. (Адна з яго любімых кніжак «Чароўны свет» — якраз пра розных беларускіх міфічных істот.) На жаль, беларускасці не хапае не толькі ў садках, але нават у беларускамоўных школах. Так што, таты, наперад, бо нам адным без вас з гэтай праблемай не разабрацца. Як добра, што вы, свядомыя, ёсць у дзетак. Бо зараз многім сынам і дочкам сваіх бацькаў вельмі не хапае. На жаль, замест сумесных гульняў часцей бывае такое: «папа есть и папы нет — папа вышел в интернет».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».