19 верасня, субота

Вы тут

Дзедавы рэліквіі


Так ужо атрымалася, што свайго дзядулю я бачу толькі на канікулах. Ён жыве ў іншым горадзе, таму і наведваю яго не так часта, як хацелася б. Але нават нягледзячы на рэдкія сустрэчы, дзядуля ніколі не ўпусціць магчымасці па скайпе ці тэлефоне расказаць пра свае незвычайныя адкрыцці. Справа ў тым, што ён займаецца дэталёвым вывучэннем гісторыі роднай вёскі, гадзінамі праседжвае ў архівах і, як дзіця, цешыцца неспадзяваным вынаходкам.


У вёсцы дзед не жыве ўжо даўно (з самога юнацтва пераехаў у горад). Але сувязь з роднай зямлёй настолькі трывалая, што і цяпер ён вяртаецца ў край дзяцінства. Шукае старыя дакументы, піша нататкі ў мясцовыя газеты пра славутых аднавяскоўцаў...

Гэтым разам дапамога скайпу нават не спатрэбілася — я завітала да дзядулі на выхадныя. І што вы думаеце, ён не траціў марна часу! Адразу выклаў на стол кіпу старых фотаздымкаў! Аказваецца, з часу нашай апошняй сустрэчы ён паспеў з'ездзіць у вёску, пагутарыць са старажыламі і знайсці шмат цікавага матэрыялу. «Ганне, з фронту... 1942 г.», — чытае дзед надпіс на адваротным баку фотакарткі і асцярожна перакладае яе ў асобную скрынку, дзе захоўваюцца ўсе яго рэліквіі. Іх, звязаных з гісторыяй роднай вёскі, мае сотні.

Я гляджу на шчаслівыя вочы роднага чалавека і разумею, што гэтыя пажоўклыя шматкі паперы — для яго велізарная каштоўнасць. Гэта памяць. Сувязь з тымі, хто з'яўляецца яго неад'емнай часткай.

Зараз дзед піша ўжо другі нарыс пра гісторыю роднага краю. І я ўпэўнена, што гэта толькі пачатак яго творчай дзейнасці, бо яму ўжо прыходзяць паведамленні ад людзей, якія цікавяцца яго даследаваннямі.

Аляксандра КАМКО

Шаноўныя чытачы! Конкурс «Фотаздымак з гісторыяй» працягваецца. Мы па-ранейшаму чакаем ад вас цікавых фота з сямейнага альбома. Здымкі (не больш за тры) з невялікай гісторыяй дасылайце з адпаведнай пазнакай на адрас: вуліца Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск або іnfo@zvіazda.by. Найлепшага аўтара чакае прыз. Арыгіналы дасланых фотаздымкаў абавязкова вяртаюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

Тры кароткія лічбы — 154. Гэта нумар кантакт-цэнтра «Белпошты». Яго набіраюць тыя, хто сутыкаецца з пытаннямі датычна паслуг, якія аказваюць паштавікі. За кожным з такіх званкоў стаіць свая гісторыя.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.