Вы тут

Велікодная салата


Спатрэбіцца: крабавыя палачкі — 200 г, цыбуля зялёная — 1 пучок, яблык зялёны — 1 шт., яйка курынае варанае — 5 шт., масла — 30 г, сырок плаўлены — 1 шт., маянэз — 200 мл, соль. Для ўпрыгожвання: яйкі перапёлчыны вараныя — 6 шт., пятрушка — 1 пучок, радыска — 10 шт., салата — 1 пучок, арэхі грэцкія (здробненыя)— 50 г, бурак, капуста чырвонакачанная.


Масла і сырок кладзём у маразілку.

Яйкі можна пафарбаваць у соку буракоў і соку чырвонакачаннай капусты. Прапусціць буракі праз мясарубку, дадаць 50 мл вады, працадзіць і адціснуць праз сіта вадкасць. Таксама робім і з капустай. Перапёлчыны яйкі рэжам напалам, выдаляем жаўток і фарбуем бялок у соку на працягу 10 хвілін. Прамываем фарбаваныя бялкі ў вадзе.

Яйкі курыныя рэжам напалам, выдаляем жаўток. Здрабняем цыбулю. Крабавыя палачкі наразаем пласцінкамі накасяк.

На блюда надзіраем бялок на тарцы (крыху адкласці для ўпрыгожвання на шапку пасхі), выкладаем у форме яйка. Трохі прысольваем. Па краях выкладаем лісцікі салаты. Пасыпаем зялёнай цыбуляй.

З маразілкі дастаём сырок і надзіраем на тарцы на салату, захоўваючы форму яйка.

Таксама надзіраем замарожанае масла, раўнамерным пластом, робім сетачку з маянэзу. Выкладваем пласт крабавых палачак, зноў сетачку з маянэзу. Ачышчаны ад лупіны яблык надзіраем на тарцы і раўнамерна размяркоўваем па салаце. Змазваем маянэзам.

Па цэнтры ўнізе выкладваем арэхамі пасху, зверху выкладваем з бялка шапку пасхі, па краях — дзёртым жаўтком. Выкладваем унізе пасхі каляровыя перапёлчыны яйкі. Упрыгожваем кветкамі з радыскі і галінкамі пятрушкі. Бялок — шапку пасхі, змазваем маянэзам.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.