Вы тут

Гатуем куліч тварожны


Спатрэбіцца. Рошчына: малако — 150 мл, дрожджы 30 г, цукар — 1 ст. л., мука пшанічная — 4 ст. л. Цеста: мука пшанічная — 300 г, тварог — 500 г, масла — 100 г, цукар 250 г, цукаты — 100 г, яйкі — 4 шт., яечны жаўток — 2 шт., соль — 0,5 ч. л., ванілін — 2 г, куркума — 1 ч. л., апельсінавая цэдра — 2 ст. л. Глазура: яечны бялок — 2 шт., цукровая пудра — 200 г, лімонны сок — 4 ст. л.


Для рошчыны ў цёплым малацэ раствараем цукар, крышым дрожджы і дадаём муку. Змешваем усё і пакідаем у цяпле хвілін на 30, пакуль рошчына не вырасце ў 3 разы.

Пакуль расце рошчына, зоймемся іншымі інгрэдыентамі для цеста. Для гэтага ў адпаведны посуд разбіваем 4 курыныя яйкі і 2 жаўткі (бялкі адпраўляем у халадзільнік — іх мы будзем выкарыстоўваць для глазуры). Дадаём цукар і ванілін. Узбіваем усё міксерам да пышнай масы, якая павялічыцца ў аб'ёме і пабялее. Дадаём у яе тварог і растопленае масла. Усё старанна змешваем.

Затым дадаём куркуму (яна выконвае ролю натуральнага жоўтага фарбавальніка, таму, калі ў вас яе няма, можаце не выкарыстоўваць, аднак і кулічы не атрымаюцца такімі жоўценькімі) і здробненую апельсінавую цэдру. Зноў усё змешваем.

Уліваем у тварожна-яечную аснову гатовую рошчыну і ўсё змешваем.

Затым прасейваем у міску муку і дадаём соль. Хвілін 15 старанна вымешваем цеста.

Дадаём цукаты. Калі яны досыць буйныя, наразаем сярэднім кубікам. Яшчэ хвілін 5 усё змешваем. Гатовае цеста для тварожных кулічоў трымае форму і не распаўзаецца па дне. Але яно павінна быць ліпкім!

Зацягваем міску харчовай плёнкай або накрываем ручніком і адпраўляем на расстойку.

Калі цеста вырасце ўдвая-ўтрая, яго трэба абмяць і можна раскладваць па формах. Яно павінна займаць трохі менш за траціну формы. Прыкрываем загатоўкі харчовай плёнкай або лёгкім ручніком з натуральнай тканіны і адпраўляем у цеплыню на расстойку. Ідэальнай будзе тэмпература не вышэйшая за 30—35 градусаў.

Калі цеста вырасце ў тры разы і дабярэцца амаль да краёў формачак, можна будзе выпякаць кулічы. Першыя 10 хвілін пры 200 градусах, а потым яшчэ хвілін 40 пры 170 градусах. Калі кулічы ўжо будуць практычна гатовыя, зоймемся падрыхтоўкай глазуры. Для гэтага бяром халодны бялок і пачынаем яго ўзбіваць міксерам. Калі з'явіцца пенка, падсыпаем цукровую пудру, не перастаючы ўзбіваць. Калі яна стане густой і беласнежнай, дадаём сок лімона і ўзбіваем яшчэ трохі.

Дастаём з духоўкі гатовыя тварожныя кулічы.

Проста на гарачыя наносім бялковую глазуру — я люблю, калі яе шмат. Пасля таго як яна падсохне, верх пакрыецца тонкай скарыначкай (яна не прыліпае да пальцаў), а ўнутры застанецца пяшчотная мерэнга.

Застаецца толькі ўпрыгожыць нашы кулічы рознакаляровымі цукатамі, пакуль на глазуры не з'явілася скарыначка. Дарэчы, калі баіцеся выкарыстоўваць сырыя курыныя бялкі, можна ўпрыгожаныя глазурай кулічы паставіць у цёплую выключаную духоўку (там яшчэ даволі высокая тэмпература пасля выпечкі) хвілін на 7—10.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».