Вы тут

Рабавалі з дапамогай камп'ютара


У Магілёве адбыўся суд над удзельнікамі рэзананснай гісторыі, звязанай з пластыкавымі карткамі

На лаве падсудных апынуліся 2 фігуранты злачыннай групы — арганізатар і яго саўдзельнік. Яшчэ адзін удзельнік пакуль знаходзіцца ў вышуку. На працягу трох гадоў яны рабавалі грамадзян ЗША, карыстаючыся скрадзенымі данымі іх пластыкавых картак. Усе трое ўваходзілі ў склад транснацыянальнай групы, якая з 2009-га па 2015 год шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі ажыццяўляла несанкцыянаваны доступ да інфармацыі аб банкаўскіх карт-рахунках і рэквізітах банкаўскіх плацежных картаў. Следствам і судом было разгледжана каля 700 эпізодаў гэтай крымінальнай справы, сабрана доказаў на 62 тамы. Кастрычніцкі суд Магілёва прысудзіў арганізатара і яго саўдзельніка да 11 гадоў 6 месяцаў і 9 гадоў зняволення адпаведна.


Абвінавачаныя патрацілі на пакупкі і паслугі ў замежных інтэрнэт-крамах звыш 200 тысяч долараў ЗША, якія належалі замежным грамадзянам. Знятыя злачынным шляхам грошы з эміціраваных банкамі ЗША пластыкавых картаў міжнародных аплатных сістэм Vіsа, MаstеrСаrd, Аmеrісаn Ехрrеss паступалі на электронныя кашалькі саўдзельнікаў, потым абналічваліся.

— Кожны ў гэтай злачыннай групе выконваў сваю ролю, — паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці, дзяржабвінаваўца Алена Шумейка. — Адзін з саўдзельнікаў купляў рэквізіты банкаўскіх картак у хакера з Украіны, а арганізатар каардынаваў дзейнасць злачынцаў з розных краін, у прыватнасці грамадзян ЗША і Расіі. Гэтыя людзі павінны былі атрымаць выкрадзены тавар, затым яго перапрадаць, а працэнт ад «здзелкі» перавесці на электронныя кашалькі сістэмы Wеbmоnеу. Трэці ўдзельнік непасрэдна займаўся атрыманнем наяўных электронных грошай. Напрыклад, афармляў на нядбайных грамадзян Смаленскай вобласці фіктыўныя фірмы на Кіпры з пераводам на іх рахунак грашовых сродкаў.

Сваімі дзеяннямі злачынцы нанеслі значны ўрон плацежным сістэмам Vіsа, MаstеrСаrd, Аmеrісаn Ехрrеss. Асноўнымі доказамі па справе сталі электронныя носьбіты інфармацыі і аналіз сабраных доказаў. Нягледзячы на  адсутнасць шкоды грамадзянам Беларусі і яе фінансавым установам, абвінавачаныя падрывалі аўтарытэт нашай краіны адносна бяспекі электронных плацяжоў.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, і абвінавачаныя маюць магчымасць абскардзіць яго на працягу 10 дзён.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulуа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.