Вы тут

У Палацы спорту пройдзе фестываль паветраных шароў


13—15 красавіка ў мінскім Палацы спорту ў межах выстаўкі «БэбіЭкспа» пройдзе фестываль паветраных шароў. Найлепшыя аэрадызайнеры Беларусі і замежжа будуць не толькі спаборнічаць паміж сабой, але і даказваць, што сёння звычайны шарык можна выкарыстоўваць як матэрыял для новага віду мастацтва.


На вачах у гледачоў будуць нараджацца незвычайныя паветраныя скульптуры. Так, канкурсантам давядзецца з шарыкаў ствараць мульцяшных герояў, букеты і іншыя незвычайныя фігуры. Але, бадай, самым цікавым будзе конкурс з гіганцкімі шарамі (дыяметрам у 110 см), якія ўдзельнікі спаборніцтваў павінны ператварыць у дзіўных жывёл. За час конкурсу фігура можа прырасці і ў вышыню і ў даўжыню да трох-чатырох метраў. Гатовых веліканаў (а ствараць іх будуць 13 камандаў) плануецца запусціць пад столю Палацу спорту.

Праграма выстаўкі дзіцячых тавараў і паслуг будзе насычана разнастайнымі мерапрыемствамі: ад майстар-класаў па хэнд-мэйдзе і кансультацый па грудным выкормліванні да бясплатнай работы стылістаў над іміджам матуль і бабуль, якія сюды завітаюць. Маленькіх гасцей таксама чакае багата сюрпрызаў, сярод якіх — прэзентацыя шоу-праграмы з паветранымі шарыкамі.

Аказалася, што нават тым пестунам, якім бацькі кожны дзень нараджэння заказваюць розныя праграмы, можна падрыхтаваць нешта новенькае. Гэта можа быць свята, напоўненае шарамі рознага памеру. Дзеці будуць бегаць вакол іх, удзельнічаць з імі у эстафетах, танцаваць, вучыцца самастойна ствараць з іх разнастайныя цацкі...

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

dziadziula@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Надзьмутыя гіганты, букеты і мульцяшкі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.