Вы тут

Адлеўнік з шапталой


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

Рулада — хуткі, віртуозны перакат у спяванні;

Ружанец — шнурок з пацеркамі, вузельчыкамі для адлічвання малітваў;

Шаптала — сушаныя на сонцы абрыкосы, персікі з костачкамі, паходзіць слова шаптала з персідскай мовы, дзе тлумачыцца як персік;

Адлеўнік (Этнаграфія Беларусі, рэд. Шамякін) — гліняны гаршчок невялікага аб'ёму, звычайна ў адлеўнік адлівалі ежу, што бралі з сабой у час сенакосу ці жніва;

Фарсунка — прыстасаванне для распыльвання вадкасцяў;

Кашмілон — сінтэтычнае валакно, якое выпускаецца ў Японіі;

Каменя на камені не пакінуць — 1) знішчыць поўнасцю, разбурыць; 2) бязлітасна раскрытыкаваць каго-небудзь; беларускія сінонімы: зраўняць з зямлёй, вырваць з коранем, рускія адпаведнікі: стереть в порошок, стереть с лица земли;

Трапіць у нерат — аказацца ў непрыемным, няёмкім ці бязвыхадным становішчы, беларусы яшчэ скажуць: трапіць у пастку, зайсці ў тупік, рускія: попасть в переплет.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».