Вы тут

«Беларусь 1» працягне паказ дакументальнага цыкла «Справа жыцця»


На наступным тыдні «Беларусь 1» працягне паказ дакументальнага цыкла «Справа жыцця». Калі першыя 12 серый былі прысвечаны распрацоўкам беларускіх вучоных, то цяпер у аб'ектывы камер Агенцтва тэленавін трапілі творцы — заслужаныя дзеячы мастацтваў і калектывы, прадстаўленыя на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галінах літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года.


У першым фільме 17 красавіка гледачы пазнаёмяцца бліжэй з творчай групай Вялікага тэатра оперы і балета — народнымі артыстамі Беларусі Анастасіяй Масквіной, Сяргеем Франкоўскім і Нінай Ламановіч, заслужанымі артыстамі Аксанай Волкавай і Станіславам Трыфанавым, галоўным мастаком тэатра Аляксандрам Касцючэнкам, якія ўсе разам стварылі оперны спектакль «Сівая легенда» паводле Караткевіча. Сярод герояў наступных выпускаў праекта — кампазітар Уладзімір Кандрусевіч, акцёр тэатра і кіно Расціслаў Янкоўскі, рэжысёр Анатоль Алай і іншыя. «Акрамя сустрэч з дзеячамі культуры, у кожнай серыі цыкла будуць выкарыстаны рэдкія запісы, сабраныя ў архіве нашага медыяхолдынга», — інтрыгуе загадчык аддзела культуры АТН Міхась Равуцкі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Дыхаць мастацтвам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?