Вы тут

На Брэстчыне пачалі аднаўляць падачу цяпла ў жыллёвы фонд


Учора на Брэстчыне пачалі аднаўляць падачу цяпла ў жыллёвы фонд, паведамляе начальнік аддзела кацельнай гаспадаркі і энергетыкі Брэсцкага абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Ананьеў.


Абласны чыноўнік удакладніў, што ў дзіцячых садках, школах, бальніцах, паліклініках і іншых установах сацыяльнай сферы ацяпленне цалкам і не выключалі. Гэтыя аб'екты абаграваліся ў рэжыме працеплівання. Вядома, што Брэсцкая вобласць вырашыла адключыць ацяпленне ў жылфондзе ўжо з першых дзён красавіка. Тады і на дварэ было больш за 20 цяпла...

Генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гомельскай вобласці» Дзмітрый Згурскі паведамляе, што ў іх рэгіене ізноў пачнуць уключаць ацяпленне з 14 красавіка. Нагадаю, што падачу цяпла ў Гомельскай вобласці паспелі спыніць для ўсіх спажыўцоў. Таму з пятніцы тут пачнецца падача цяпла ў рэжыме працеплівання ў сацыяльных аб'ектах і дамах жыллёвага фонду.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Кранікі адкруцяць назад

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».