Вы тут

Шырокая прастора супольных інфармацыйных праектаў


У мас-медыя Беларусі і Кітая складваюцца добрыя партнёрскія адносіны. Гэта відавочна па многіх інфармацыйных паректах, якія набываюць усё большую вагу.     


Ужо не толькі БелТА і Сіньхуа абменьваюцца навінамі, а і кітайская тэма становіцца прыярытэтнай ў асвятленні міжнароднага жыцця і на старонках розных друкаваных выданняў. Пра гэта гаварылі на сустрэчы ў міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь міністр інфармацыі нашай краіны Лілія Ананіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі спадар Цуй Цімін.

Сёлета пачаў выходзіць часопіс "Беларусь" на кітайскай мове. Актыўна працуе на сайце Выдавецкага дома "Звязда" Інтэрнэт-старонка "Весткі з Кітая".

Вельмі актыўна складваюцца, развіваюцца стасункі беларускіх і кітайскіх кніжнікаў. Яе найболей выразны плён -- выданне серыі кніг кітайскай паэзіі на беларускай мове "Светлыя знакі. Паэты Кітая". У ёй пабачылі свет сем вершаваных зборнікаў. Аўтары кніг - класікі і сучасныя паэты Кітая Ван Вэй, Ду Фу, Лі Бо, Ай Цін, Лі Хэ, Лі Цінчжаа, Ван Гачжэнь.

Несумненна, у бліжэйшы час будуць развівацца і іншыя творчыя, медыйныя беларуска-кітайскія праекты.

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».