Вы тут

Прэзідэнт заклікае краіны ЕАЭС ствараць зоны свабоднага гандлю


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным фармаце заклікаў краіны ЕАЭС больш актыўна ствараць зоны свабоднага гандлю з трэцімі дзяржавамі.


Фота БЕЛТА

"Робячы асноўны ўпор на ўдасканаленні ўнутрысаюзных адносін, мы не забываем аб пашырэнні знешняга контуру. І тут, прызнаюся шчыра, заключэнне сучасных прэферэнцыйных пагадненняў аб свабодным гандлі адпавядае інтарэсам Беларусі. Упэўнены, і іншым дзяржавам. Таму заклікаю шырэй іх выкарыстоўваць для дыверсіфікацыі гандлёвых і інвестыцыйных адносін з нашымі партнёрамі, паглыблення прамысловай і сельскагаспадарчай кааперацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што геаграфія Еўразійскага эканамічнай саюза паступова пашыраецца. "Пабудова адзінай эканамічнай прасторы і задачы, закладзеныя ў Дагаворы аб ЕАЭС, знаходзяць разуменне і водгук у іншых дзяржаў рэгіёну", - адзначыў ён. Сведчаннем гэтаму з'яўляецца жаданне Малдовы атрымаць статус дзяржавы - назіральніка пры ЕАЭС, а таксама імкненне многіх дзяржаў ўтварыць свабодную эканамічную зону з саюзам.

"Аднак адна справа замацаваць разумныя ідэі ў дакуменце і зусім іншае - ажыццявіць. Тут у саюза дастаткова нявырашаных праблем. У 2016 годзе нам не ўдалося спыніць зніжэнне ўзаемнага тавараабароту і ліквідаваць прычыны, якія прывялі да гэтага. Я не кажу пра іншыя праблемы, гэта асноўная, паколькі ў нас эканамічны саюз", - падкрэсліў беларускі лідар.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы падтрымаў пазіцыю Кыргызстана засяродзіцца на вырашэнні ўнутраных праблем ЕАЭС.

Агулам жа лідары краін ЕАЭС па выніках саміту ў Бішкеку падпісалі 11 дакументаў.

У прыватнасці, было прынята рашэнне па звароце Малдовы аб прадастаўленні ёй статусу краіны - назіральніка ў саюзе.

Таксама былі зацверджаны асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў - членаў саюза на 2017-2018 гады. Акрамя таго, лідары ўхвалілі ратацыю двух членаў калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі і ўнеслі шэраг змяненняў у рэгламент яе працы. Таксама кіраўнікі краін саюза зацвердзілі вынікі вонкавага аўдыту ў органах ЕАЭС ў 2016 годзе і прынялі распараджэнне аб часе і месцы правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Яно адбудзецца 11 кастрычніка 2017 года ў Маскве.

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон назваў важным атрыманне прынцыповай згоды лідэраў Еўразійскага эканамічнага саюза на атрыманне яго краінай статусу дзяржавы - назіральніка пры ЕАЭС і выказаў упэўненасць, што адпаведнае рашэнне будзе аформлена ў бліжэйшы час. "Для нас сённяшняя падзея вельмі важная", - сказаў ён на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Ігар Дадон адзначыў, што згодна з усімі сацапытаннями большасць грамадзян краіны адкрыта выступаюць за інтэграцыю з ЕАЭС. "Я разумею, што ў ЕАЭС няма вопыту прадастаўлення статусу назіральніка, мы свайго роду першапраходцы, - адзначыў прэзідэнт Малдовы. - Але я хачу падзякаваць прэзідэнтам пяці краін за тое, што сёння вы прынялі прынцыповае рашэнне і згодныя разгледзець гэтую заяўку і ў бліжэйшы час прыняць рашэнне". "Я ўпэўнены, што гэта толькі першы крок для больш паглыбленых інтэграцыйных працэсаў", - працягнуў Ігар Дадон. Ён таксама падкрэсліў, што дзеючае пагадненне Кішынёва аб асацыяцыі з ЕС не супярэчыць заключэнню іншых дамоўленасцей, у тым ліку - з ЕАЭС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».