Вы тут

БДПУ прызнаны лідарам у інклюзіўнай адукацыі на прасторах СНД


Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя Максіма Танка прысвоены статус базавай арганізацыі дзяржаў- удзельніц СНД па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Савета па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі СНД у Маскве.


Як адзначае рэктар Аляксандр ЖУК, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт мае глыбокія гістарычныя карані, аўтарытэт і прызнанне ў якасці самай магутнай навукова-педагагічнай школы па падрыхтоўцы настаўнікаў-дэфектолагаў.  У верасні 2016 года на базе БДПУ быў створаны Інстытут інклюзіўнай адукацыі. Ён падтрымлівае цесныя сувязі з навуковымі і адукацыйнымі арганізацыямі краін СНД, Швецыі, Германіі, Нарвегіі і Нідэрландаў. Міжнароднае супрацоўніцтва рэалізуецца ў розных формах: выкананні сумесных навуковых даследаванняў і рэалізацыі міжнародных праектаў, акадэмічным абмене студэнтамі і выкладчыкамі, распрацоўцы сумесных праграм сеткавай магістратуры.

Унікальныя магчымасці з’явіліся ў сувязі з нядаўнім адкрыццём у Інстытуце інклюзіўнай адукацыі ў партнёрстве з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) Рэспубліканскага  рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі. Ён дазволіць забяспечыць высокую якасць падрыхтоўкі будучых педагогаў, павысіць кваліфікацыю ўжо практыкуючых педагогаў, а таксама кансалідаваць намаганні сістэмы адукацыі і грамадзянскай супольнасці ў забеспячэнні якасці інклюзіўнай адукацыі для ўсіх яе ўдзельнікаў

У 2017 годзе на яго базе плануецца правядзенне каля 60 адукацыйных мерапрыемстваў з удзелам нацыянальных і замежных спецыялістаў (семінараў, майстар-класаў, трэнінгаў і іншых) для розных мэтавых груп (студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў, дэфектолагаў-практыкаў і бацькоў выхаванцаў).

Члены Савета па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі дзяржаў-удзельніц СНД аднагалосна прагаласавалі за наданне БДПУ статусу базавай арганізацыі па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў і спецыялістаў у галіне інклюзіўнай і спецыяльнай адукацыі і пажадалі БДПУ плённай працы.

Надзея НІКАЛАЕВА 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.