Вы тут

Мінскія студэнты адчулі сябе ратаўнікамі


Над сталічным мікрараёнам Уручча-6 плылі клубы дыму. І раз-пораз над вуліцай Гінтаўта ў неба ўзмывалі струмені вады са спецыяльных рукавоў. Але прычынай гэтага быў не пажар. На тэрыторыі пажарна-аварыйнай выратавальнай часці №40 навучэнцы васьмі сталічных вышэйшых навучальных устаноў спаборнічалі ў гарадскім конкурсе па асновах бяспекі жыццядзейнасці "Студэнты. Бяспека. Будучыня".


- Мы праводзім спаборніцтвы ў пяты раз, - расказвае начальнік аддзела сацыякультурнай дзейнасці Цэнтра прапаганды і сацыякультурнай дзейнасці Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Пурыновіч. - Яны разлічаны на два дні. Графік мы выбудавалі так, каб за адзін дзень студэнты здолелі на сабе адчуць цяжар работы ратаўнікоў. Гэта і аказаць першую медычную дапамогу, і выцягнуць чалавека з задымленай кватэры, і выразаць з дапамогай гідраўлічнага інструмента пацярпелых пасля дарожна-транспартнага здарэння, і патушыць пажар. Між іншым, манекены, якія выкарыстоўваюцца ў якасці пацярпелых, важаць каля сямідзесяці кілаграмаў - усё як і ў рэальнасці. Баёўка таксама сапраўдная, з масай больш за трыццаць кілаграмаў. Другі ж дзень прысвечаны праектам творчым. Гэта і тэставанне па ведах АБЖ, і конкурс на лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы...

Навыкі, якія навучэнцы дэманструюць на спаборніцтвах, могуць спатрэбіцца і ў рэальным жыцці. Так здарылася з магістрантам БДУІР Аляксандрам Андрайчуком.

- Аднойчы ехаў у аўтобусе і заўважыў, што жанчыне стала блага. Пакуль даехала машына "хуткай", аказваў небарацы першую дапамогу. А навучыўся гэтаму на конкурсе, у якім удзельнічаю ўжо ў чацвёрты раз.

А Кацярыне Замесавай, якая вучыцца ў БДУКІ, давялося нават ратаваць чалавека з палаючага аўтамабіля. ДТЗ адбылося прама на яе вачах. Мініяцюрная дзяўчына разам з прахожым выцягнулі пацярпелых з разбітага транспарту, і прама за іх спінамі машына загарэлася...

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.