Вы тут

Выстава TIBO-2017 адкрыецца 18 красавіка


З 18 па 21 красавіка сталічны Футбольны манеж ператворыцца ў царства найноўшых тэхналогій. Ён прыме міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІBО-2017».


Лейтматывам форуму вызначана лічбавае пераўтварэнне эканомікі, дзяржаўнага кіравання, аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага забеспячэння. Гэта немагчыма зрабіць без інтэрнэту рэчаў, найноўшых воблачных і мабільных тэхналогій.

— На калектыўным стэндзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі прадэманструе дасягнуты ўзровень і перспектывы электроннага ўрада, — паведаміла памочнік міністра Наталля Аляшкевіч. — Яго паслугі мы прадставім па кірунках «дзяржава — дзяржава», «дзяржава — бізнес» і «дзяржава — грамадзянін».

На «ТІBО-2017» наведнікі змогуць пабачыць апошнія тэхналагічныя рашэнні як найбуйнейшых беларускіх тэлекамунікацыйных аператараў (РУП «Белтэлекам», СТАА «МТС», УП «Велком», ЗАТ «БеСТ», СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі»), так і сусветных кампаній, сярод якіх Huаwеі, ZTЕ, Сhіnе Tеlесоm, Dеutsсhе Tеlеkоm, SАР... Яны ўжо пранікаюць у наш паўсядзённы побыт, прычым укараняюцца ў самых розных сферах. Гэта і канцэпцыі «разумнага дома» і «разумнага горада», і сельская гаспадарка, і банкаўскі сектар, і прамысловасць, і адукацыя.

На экспазіцыі выстаўкі размесцяцца калектыўныя стэнды Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Міністэрства прамысловасці, Парка высокіх тэхналогій. Дасягненні ў лічбавай галіне пакажуць таксама Азербайджан, Літва, Латвія.

А вось БДУ на сваім стэндзе прэзентуе спецыяльны выпрабавальны цэнтр, з дапамогай якога можна будзе тэсціраваць сістэмы і матэрыялы на стомленасць і знос. На практыцы ён дазволіць, напрыклад, ацаніць ступень пашкоджанасці грунту ў наваколлі шахтаў, размеркаваць нагрузку ў зубасківічнай сістэме чалавека.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

sсhklеnnіk@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Заўтрашнія тэхналогіі можна пабачыць сёння

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».