Вы тут

Медыкам пра інтэрнет


Медыкам пра інтэрнет

Будучым медыкам пра інтэрнет, яго карысць і шкоду распавялі з падачы часопіса “Маладосць” у навуковым зале бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гэта была сустрэча ў фармаце “круглага стала”. Яны самі яе запланавалі — выкладчыкі і студэнты. Самі папярэдне стварылі спіс пытанняў, якія іх хвалююць, і “прыцягнулі да адказу” свайго “мудрага сябра”, без сустрэч з якім не абыходзіцца ў гэтай “няпрофільнай” для літаратурна-мастацкага выдання ўстанове ніводзін навучальны год. Часопіс “Маладосць” — ніколі не хібіць, з часопісам “Маладосць” можна пагаварыць пра ўсё, у часопіса “Маладосць” знойдуцца адказы на любыя пытанні, пад эгідай часопіса “Маладосць” гатовы выступаць самыя ангажаваныя персоны.

Святлана Воцінава

Нелі Ксяневіч

Адказаць на пытанні, прапанаваць цікавыя тэсты, проста шчыра і з карысцю для кожнага пагаварыць на тэму стасункаў у інтэрнет-прасторы мы запрасілі Нелі Ксяневіч, аўтарку папулярных кніг пра тое, як быць шчаслівым чалавекам. І атрымалася — шчыра, разважліва, вельмі адкрыта і вельмі кранальна. Прыводзім тут некалькі эпізодаў сустрэчы.

***

— Як вы ставіцеся да інфармацыі з інтэрнета? Да медыцынскай інфармацыі.

— Станоўча.

— А як вы ведаеце, што яна правільная?

— Калі гэта нейкі форум, то не факт, канечне, а калі навуковы партал, то дакладная.

— Але ж пацыенты па навуковых сайтах не вандруюць, як вы разумееце. Часцей менавіта па форумах. Як быць, калі пацыент, нахапаўшыся нечага там, прыйдзе да вас як да спецыяліста?

— Мы не можам прымусіць пацыента не карыстацца інтэрнетам, кожны вольны рабіць тое, што хоча.

Як быць, калі пацыент, нахапаўшыся нечага на форумах, прыйдзе да вас як да спецыяліста

— А калі вы, не здолеўшы паставіць дыягназ, накіруеце пацыента “вышэй” — у сталічную клініку, або да вузкага спецыяліста, і там дыягназ таксама не будзе ўстаноўлены, а пасля пацыент да вас прыйдзе і скажа: дыягназ такі-та, знайшоў у інтэрнеце, — як вы да гэтага паставіцеся?

— Спакойна. Буду радая, што пацыент сам сабе дапамог.

— Вось пра гэта і пойдзе наша размова: пра эмоцыі і ўзаемаадносіны, з інтэрнетам і пацыентамі.

***

— Кнігі з манітора чытаць некарысна для мозга. А папяровыя — вельмі карысна. Таму што нават простае перагортванне старонак дадае актыўнасці тым участкам мозга, якія дапамагаюць прымаць крэатыўныя рашэнні. Гледзячы на манітор, бы быццам пахзіраеце некуды ў акно: карцінка для вас не мяняецца, сфера звужана. Як будучым урачам, якія ведаюць больш, чым іншыя, пра работу мозга, ведаць вам гэта трэба.

Кнігі з манітора чытаць некарысна для мозга. А папяровыя — вельмі карысна

 

***

— Ці ратуюць інтэрнет-стасункі ад дэпрэсіі? Вы і без мяне ведаеце, што не ратуюць. Але я агучу тое, што вы думаеце: канечне, ніяк не ратуюць, а толькі ўзмацняюць. Бо першы дзейсны сродак ад яе — фізічная нагрузка. Пяць хвілін практыкаванняў, пяць практыкаванняў па адной хвіліне кожнае — і вочы ўжо іншыя. Прырода, рух і перагляд пазіцый — вось шляхі выйсця з дэпрэсіі.

Ці ратуюць інтэрнет-стасункі ад дэпрэсіі. Вы і без мяне ведаеце, што не ратуюць.

І што такое залежнасць ад інтэрнет-стасункаў, вы таксама ведаеце без мяне. Першае, што вы робіце, атрымаўшы доступ да інтэрнета, — правяраеце пошту: напісалі вам ці не? Такая залежнасць ёсць у кожнага. Толькі не кожны ўмее трымаць яе пад кантролем. Кожны перажывае эмоцыі, але не кожны мае навыкі выбіраць, якія эмоцыі перажываць: адмоўныя ці станоўчыя. Кантроль — гэта калі вы час ад часу адключаеце сябе ад інтэрнета і ацэньваеце ступень “ломкі” з гэтай прычыны.

Эфектыўных методык лячэння такой залежнасці не існуе. Найбольш паспяховыя немцы, але іх методыка такая: глухая вёска, цяжкая праца, добрая ежа, ніякіх гаджэтаў і ўсё гэта на паўгода і за вялікія грошы.  Ці многія з нас могуць сабе такое дазволіць?

***

— Калі вы пазнаёміліся ў інтэрнеце і вельмі вам чалавек падабаецца, але не прапаноўвае сустрэцца хаця б на працягу другога месяца перапіскі, закрывайце гэтыя стасункі: яны заўсёды будуць віртуальнымі. Так, яны будуць такімі, як вам хочацца. І гэта нармальна, але на першы час. А потым, калі няма жадання сустрэцца вочы ў вочы і дакрануцца адно да аднаго — гэта ненармальна. Таму што каханне, да якога кожна з нас імкнецца, такое, якога хочацца, мае абсалютна канкрэтныя праявы. Як мы даведваемся, што нас любяць? Ёсць пяць моў, каб сказаць гэта. Першая мова — словы. У інтэрнеце мы можам атрымаць іх колькі заўгодна. Другая мова — дапамога. Таксама ў інтэрнеце рэальная. Трэцяя — час. І яго мы там маем: можам гадзінамі і суткамі перакідвацца паведамленнямі. Але існуюць яшчэ дзве мовы, недасяжныя для інтэрнета. Першая з іх — дотыкі. Без іх каханне непаўнавартаснае. Яшчэ адна — падарункі. Даруйце, але віртуальныя падарункі — гэта віртуальныя падарункі. Я выбіраю сапраўдныя.

Калі вы пазнаёміліся ў інтэрнеце і вельмі вам чалавек падабаецца, але не прапаноўвае сустрэцца хаця б на працягу другога месяца перапіскі, закрывайце гэтыя стасункі: яны заўсёды будуць віртуальнымі

Поўная версія размовы будзе надрукавана пазней.

 

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».