Вы тут

Выкрадзеную машыну хацелі ўтапіць у возеры


— У міліцыю звярнуўся ўладальнік аўтамашыны «ВАЗ 21063», які расказаў, што ўначы быў выкрадзены яго аўтамабіль. Высветлілася, што тры мужчыны (19, 25 і 35 гадоў) каля трох гадзін ночы, знаходзячыся ў адным з двароў, разбіўшы бакавое шкло, ускрылі «Жыгулі», аднак з'ехаць на іх не змаглі, бо ў аўто адсутнічаў акумулятар, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — Мужчыны паспрабавалі ўскрыць «Таўрыю», аднак не змаглі гэта зрабіць, пасля чаго праніклі ў прыпаркаваную недалёка неабсталяваную сігналізацыяй аўтамашыну «ВАЗ 21036», якую ім удалося завесці. На ёй прыяцелі накіраваліся ў Пухавіцкі раён, дзе ў адным з дачных дамоў выкралі тэлевізар, адзенне, алкаголь, музычны цэнтр, карціну, а таксама іншую маёмасць, частку якой прадалі ў Слуцкім раёне. Па дарозе машына зламалася, і мужчыны вырашылі ўтапіць яе ў возеры, аднак зрабіць гэта ім перашкодзілі супрацоўнікі міліцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.