Вы тут

Міжуніверсітэцкая алімпіяда па дзелавой англійскай мове пройдзе ў БДЭУ


18 красавіка ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбудзецца паўфінал і фінал Першай міжуніверсітэцкай алімпіяды па дзелавой англійскай мове.  Удзел у заключным туры інтэлектуальных спаборніцтваў возьмуць 70 студэнтаў, якія навучаюцца ў БДЭУ, БДУ, БДТУ і БелДУТ, з узроўнем валодання англійскай мовай не ніжэй за В2 і С1 у адпаведнасці з Агульнаеўрапейскай шкалой моўнай кампетэнцыі.


Фота: say-hi.me

Алімпіяда будзе садзейнічаць папулярызацыі дзелавой англійскай мовы ў нашай краіне. Яе арганізатарам выступіў Цэнтр міжкультурнай бізнес-камунікацыі пры кафедры дзелавой англійскай мовы факультэта міжнародных бізнэс-камунікацый БДЭУ.

Заданні алімпіяды скіраваны на праверку ўменняў і навыкаў чытання, маўлення, аўдзіравання і пісьма ў фармаце Кембрыджскага іспыту па дзелавой англійскай мове BEC (Vantage) і ВЕС (Higher).

Першы тур алімпіяды адбыўся непасрэдна на базе ВНУ. Студэнты, якія падалі электронныя заяўкі,  выконвалі заданні па чытанні, плюс ім прапаноўваліся пісьмовыя заданні. Удзельнікі з найлепшымі вынікамі прайшлі ў наступны тур.

Другі тур алімпіяды ўключае паўфінал і фінал і пройдзе 18 красавіка на базе  БДЭУ. Удзельнікі, дапушчаныя да другога тура, выканаюць заданні па аўдзіраванню (у паўфінале ) і маўленні (у фінале). Журы вызначыць  пераможцаў па найбольшай колькасці балаў, атрыманых пры выкананні заданняў. Пераможцы і ўдзельнікі алімпіяды будуць узнагароджаны сертыфікатамі і  падарункамі ад БДЭУ і крамы замежнай літаратуры ТАА “Лексіс”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».