17 Жнівень, чацвер

Вы тут

«Колькасць праверак не паляпшае якасці прадукту»


Больш за дзесяцігоддзе таму пад Мінскам было створана прадпрыемства па вырабе апрацоўчых матэрыялаў. Цяпер яно — адзін з лідараў на гэтым рынку ў нашай краіне. Ініцыятарам стварэння вытворчасці стаў Сяргей Навіцкі, цяпер — генеральны дырэктар «Хенкель Баўтэхнік», па сумяшчальніцтве — намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Як ніхто, ён ведае пра тое, як працуецца беларускім бізнесменам з адмоўнага і станоўчага боку.

На мінулым тыдні пакет нарматыўна-прававых актаў аб спрашчэнні ўмоў для вядзення бізнесу быў вынесены на грамадскае абмеркаванне. Сярод дакументаў ёсць і той, які рэгулюе кантрольна-наглядную дзейнасць. Ім прадугледжваецца істотнае памяншэнне колькасці праверак. У прыватнасці, планавыя наогул будуць адменены. Усё астатняе застанецца ў выглядзе рэкамендацый. Мы вырашылі запытаць у Сяргея Навіцкага, як гэта мера паўплывае на прадпрымальніцкае асяроддзе і чым раней перашкаджалі пастаянныя наведванні інстанцый.


— Скарачэнне колькасці праверак для бізнесу — наколькі своечасовая мера?

— Яна нават крыху запозненая. Па-першае, вядома, што рашэнні ў дзяржаве прымаюцца ў адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016—2020 гады. Адпаведна быў распрацаваны комплекс мер па яе рэалізацыі, у якім на адным з першых месцаў стаіць разняволенне дзелавой актыўнасці і ўзмацненне падтрымкі прадпрымальніцтва.

Па-другое, трэба цвяроза разумець, у якіх эканамічных умовах цяпер знаходзіцца краіна. Наша эканоміка на фоне падзення коштаў на нафту, іншых знешніх фактараў стагніруе ў апошнія гады. У 2015 годзе падзенне ВУП склала 3,9%, у мінулым годзе — мінус 2,6%. У гэтым годзе ўжо назіраюцца прыкметы ажыўлення, але ўсё адно сітуацыя пакуль не ідэальная. Калі ўлічыць усе гэтыя фактары, то сёння ёсць неабходнасць падтрымкі прадпрымальніцтва, каб людзі самі аб сабе паклапаціліся і заняліся бізнесам. А для гэтага ім не трэба перашкаджаць, а наадварот, варта аказаць пасільнае садзейнічанне.

Чалавеку, які сапраўды мае жаданне зладзіць штосьці сваё, не патрэбны спецыяльныя ўмовы, дадатковыя плошчы. Калі ён не парушае заканадаўства, галоўнае — не перашкаджаць праяўляць ініцыятыву.

— Па ўласным вопыце, ці часта вас наведваюць з праверкамі? І што можаце сказаць аб іншых бізнесменах?

— У нас за апошні час была адна пазапланавая праверка. І тое яна датычылася вузка спецыялізаваных рэчаў, якія маюць дачыненне да прамысловай бяспекі. Дзесьці адбыўся такога плану інцыдэнт, і таму вырашылі ўсіх праверыць. Але такая праверка — не ў пакаранне, а ў дапамогу. Часцей за ўсё ад наведванняў кантрольных органаў і празмерных патрабаванняў церпяць гандаль, грамадскае харчаванне і сфера паслуг.

Для гандлю гэта частыя праверкі гандлёвых інспекцый. Вядома, што на працягу іх высвятлялася, што на прылаўках пратэрмінаваныя тавары. Але ці правяраючыя павінны гэта высвятляць? Тыя, хто прадае такія тавары, самі рызыкуюць. Супольнасць спажывальнікаў сама павінна рэгуляваць гэтае пытанне: калі аднойчы набудзеш сапсаваны прадукт, няўжо другі раз пойдзеш у тую ж краму?

У сферы грамадскага харчавання таксама адбываюцца праверкі, але яна больш пакутуе ад шматлікіх патрабаванняў. Напрыклад, самыя лепшыя сусветныя рэстараны, з трыма зоркамі Мішлен, набываюць самыя свежыя прадукты на рынку без накладных і дэкларацый. У выніку атрымліваецца высакаякасны прадукт. У нас жа абавязкова мусіць быць дакумент аб паходжанні прадуктаў. Але ўявім, што я вырашыў вырошчваць бульбу. Зямлю маю, поле засадзіў, выкапаў яе, палажыў у машыну, адвёз на рынак, стаў прадаваць. Пра якія накладныя можа ісці гаворка? На рынку з маёй машыны рэстаран набыў самы свежы прадукт. Што тут незаконнага?

Жыццё паказала, што колькасць праверак не паляпшае якасці канчатковага прадукту і сэрвісу. Калі б так было, мы б паставілі правяраючага над кожным прадпрымальнікам. Але якасць вымяраецца далёка не гэтымі параметрамі...

— А што наконт сферы паслуг?

— Давайце возьмем жыццёвы прыклад. Калі вы робіце манікюр у сяброўкі, прыходзіце да яе дадому, ведайце, што яна з'яўляецца парушальніцай закона. Наступны раз вы можаце прыйсці да яе з міліцыяй і падатковай інспекцыяй.

У красавіку мінулага года выйшаў СТБ1266-2016 «Паслугі бытавыя. Паслугі цырульняў. Агульныя тэхнічныя патрабаванні», а таксама працуюць «Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, абсталявання і ўтрымання цырульняў», у якіх прапісана, што паслуга манікюру, педыкюру ці стрыжкі можа быць аказана ці стацыянарна ў салоне, ці на выездзе (значыць, спецыяліст прыязджае да вас дадому). А атрымліваецца наадварот, вы едзеце да яе. Тым больш, калі сяброўка не супрацоўнік салона, аказваць паслугу яна не мае права. З-за гэтага, каб працаваць легальна, некаторыя фіктыўна ўладкоўваюцца ў салон прыгажосці, а пасля самі кампенсуюць атрыманую зарплату. А што было б дрэннага, калі б жанчына аформілася як індывідуальны прадпрымальнік і прымала кліентаў дома, выплачвала падаткі?

Такім чынам нас як спажыўцоў абмежавалі ў спосабах атрымання паслугі. Дзеля чаго? Гэта не зробіць наша жыццё больш бяспечным і зручным.

— Праблему акрэслілі. Як прапануеце яе вырашаць?

— Для актывізацыі насельніцтва да прадпрымальніцкай дзейнасці патрабуецца, перш за ўсё, скарачэнне адміністрацыйных бар'ераў як падчас стварэння новых прадпрыемстваў, так і падчас іх дзейнасці, а таксама скарачэнне кантрольна-праверачных мерапрыемстваў. Затым — упарадкаванне мер адказнасці і пашырэнне прымянення такой меры, як папярэджанне, асабліва калі ўчынкі суб'екта не выклікалі ўрон для дзяржавы і грамадства. Нашто адразу чалавека караць?

У мяне было некалькі прапаноў, але, у прынцыпе, той пакет дакументаў аб разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы, які цяпер прадстаўлены на грамадскае абмеркаванне на сайце pravo.by, улічыў тым ці іншым чынам кожную з іх. Чакаем, што гэтыя змены ў хуткім часе стануць часткай нашай штодзённай рэчаіснасці.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Руху WоrldSkіlls Belarus патрабуецца ўласны брэнд

Руху WоrldSkіlls Belarus патрабуецца ўласны брэнд

У кастрычніку ў Абу-Дабі (ААЭ) пройдзе 44-ы чэмпіянат WоrldSkіlls Іntеrnаtіоnаl, у якім возьмуць удзел і беларусы. 

Грамадства

Як байцы з трох краін узводзяць новую спартыўную арэну

Як байцы з трох краін узводзяць новую спартыўную арэну

Сярод усіх маладзёжных будоўляў гэтага лета мінская гарадская — асаблівая. 

Калейдаскоп

Дзмітрый Літвіновіч: СhеrrуVаtа «абнулілася» і пачала новае жыццё

Дзмітрый Літвіновіч: СhеrrуVаtа «абнулілася» і пачала новае жыццё

Наколькі цяжка пачынаць прамаўляць уголас пасля доўгага маўчання, ці змяніліся ўмовы гульні на музычным рынку і ці прынялі хіпстары памкненні эксперыментатараў старога пакалення.

Грамадства

Унікальны заплыў «на чым папала» прайшоў на Аўгустоўскім канале

Унікальны заплыў «на чым папала» прайшоў на Аўгустоўскім канале

Гэта відовішча ўжо трэці год запар здзіўляе сваім нестандартным падыходам.