Вы тут

Святая Нядзеля ў Гарадзішчы


Беларуска-расійскае памежжа. Старажытная вёска Гарадзішча. Паселішча знаходзіцца на левым беразе Сажа, паміж двума райцэнтрамі — смаленскімі Хіславічамі і магілёўскім Мсціславам. Спакон веку ў Гарадзішчы жывуць не толькі рускія, але і беларусы. Гарадзішчанцы не дзеляць людзей на сваіх і чужых. У працы і на святах, у горы і ў радасці жыхары заўсёды разам. Вось і на Вялікдзень яны разам ідуць у царкву, моляцца, ходзяць у госці адно к аднаму, прыносяць велікодныя прысмакі, прыпамінаюць забытыя традыцыі.


Мне пашчасціла трапіць у Гарадзішча менавіта ў Святую нядзелю і пазнаёміцца з некаторымі жыхарамі паселішча — тымі, хто жыве тут з нараджэння, і тымі, хто праз шмат гадоў вярнуўся на бацькоўскую зямлю.

Тамара Варанкова, у дзявоцтве Сталярова, прыехала ў вёску з Чалябінска, у які яе, чатырохгадовую малечу, з сабою забралі бацькі. І які б ні быў прыгожы Урал і Уральскія горы, радзіма паклікала жанчыну назад.

— Мае бацькі былі беларусамі, я даведалася пра гэта зусім нядаўна — з архіўных дакументаў, — сказала Тамара Варанкова. — У 1917 годзе ў Гарадзішчы і ў навакольных вёсках і хутарах праводзіўся перапіс насельніцтва, і бацькі запісаліся беларусамі.

Амаль пяць гадоў назад у вёсцы адкрылася праваслаўная царква ў гонар іконы Скорапаслушніцы. Старэйшына прыхода — Галіна Кустарова. І яшчэ яна — аўтар ідэі пабудовы храма — сказала, што царкву будавалі мае землякі — майстры з горада Мсціслава. Гарадзішчанцы вельмі задаволены якасцю працы мсціслаўскіх майстроў.

У дырэктара Гарадзішчанскага Дома культуры Вольгі Шармаковай беларуская зямля — святая. У Беларусі ў 1941 годзе загінуў яе дзед Фёдар Ваўкаў.

У вёсцы яшчэ захаваліся традыцыі велікодных гульняў. Гуляюць у біткі і качаюць фарбаваныя яйкі і дзеці, і дарослыя. Нават вясковыя пенсіянеры Уладзімір Рашатнёў і Мікалай Люзункоў кожны год у гэты дзень збіраюцца разам і дэманструюць свой спрыт качання яек па жалабку.

У гэты дзень гарадзішчанцы радуюцца вясне і сонцу. Вялікдзень для іх — сімвал адраджэння прыроды і, значыць, жыцця. Вясковы майстар на ўсе рукі Дзіна Плятнёва ўсміхаецца і сваімі прыгожымі работамі сцвярджае, што творчасць і мастацтва — таксама вечныя.

Мін­чан­ка Ва­лян­ці­на Мяс­ні­ко­ва і слу­чан­ка Та­ма­ра На­чы­на пры­еха­лі ў гос­ці да Та­ма­ры Ва­ран­ко­вай — па­гля­дзець на зям­лю сва­іх прод­каў, па­кла­ніц­ца іх­нім ма­гі­лам.

Анатоль КЛЯШЧУК

в. Гарадзішча, Хіславіцкі раён, Смаленская вобласць, Расія

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.